Общество

ХАЧУ СТАЦЬ ВЫРАТАВАЛТЬНІКАМ!

Сёння перашкод для гэтага няма. Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях разам з аддзелам адукацыі на базе СШ №4 г. Лунінца праводзіцца набор навучэнцаў у міжшкольны факультатыў «Бяспека жыццядзейнасці”.

Тэрмін навучання – 2 гады. У факультатыўную групу запрашаюць вучняў 10-х класаў, якія жадаюць паступаць у ВНУ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Кантактныя тэлефоны: 2-64-27 ці 2-53-24.

 

ПАЧЫНАЕЦЦА ЖУРАВІНАВЫ СЕЗОН

З 5 верасня адкрываецца сезон збору журавін.

Мікашэвіцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае аб недапушчальнасці прымянення разнастайных механічных прыстасаванняў – шуфлікаў, грабёнак і г.д. За прымяненне забароненых сродкаў збору ягад прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. Прычым, у дачыненні да ндывідуальных прадпрымальнікаў гэтая сума павялічваецца да 100 базавых велічынь, а юрыдычных асоб – да 500 БВ.

 

РАЗАМ СТВОРЫМ МУЗЕЙ

На базе Пінскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ствараецца музей прыстасаванняў для лоўлі, палявання і лесакарыстання.

Калі ў вас ёсць падобныя артэфакты, маючыя гістарычную і этнаграфічную каштоўнасць, і вы гатовы перадаць іх музею, тэлефануйце 3-64-61.

 

МЕСЯЧНІК БЯСПЕКІ ПРАЦЫ Ў АГРАПРАМЕ

завяршыўся 19 жніўня.

На працягу месяца працавала мабільная група, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі інспекцыі працы, дзяржаўтаінспекцыі, дзяржпажнагляду, тэхнагляду, прафсаюза работнікаў аграпрама і спецыялісты па ахове працы.

У ходзе месячніка правераны больш як 200 арганізацый у вобласці і 16 – у нашым раёне. Практычна ў кожным з правераных калектываў выяўлены парушэнні. Накіравана 16 прадпісанняў, 17 чалавек адхілены ад работы. Акрамя гэтага забаронена выкананне 12 відаў работ і эксплуатацыя 9 адзінак тэхнікі.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі стала непрымяненне сродкаў індывідуальнай абароны і адсутнасць спецадзення, правядзенне з парушэннямі інструктажоў па тэхніцы і правілах бяспекі працы, невыкананне патрабаванняў нараматыўна-прававых актаў і стандартызацыі і г.д. У многіх арганізацыях не быў наладжаны перадрэйсавы кантроль вадзіцеляў на прадмет выяўлення ў крыві алкаголю, такісчных ці наркатычных рэчываў.

Сяргей БОЙКА, начальнік упраўлення райсельгасхарчу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть