Общество

Хачу ведаць,…

Адказвае начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей БОЙКА.

 

…ЯК ПРАВОДЗЯЦЦА РАЗЛІКІ ЗА малако ад насельніцтва?

У Запроссі яго закупляе індывідуальны прадпрымаль-нік. Не згодна і з тым, як вызначаецца тлустасць.

Паліна Пашкевіч в. Запроссе.

– Індывідуальны прадпрымальнік Валянціна Паўлюкавец пачала закупляць у вас малако з сакавіка 2014-га. Адбор проб, які праводзіцца 1 раз у 10 дзён, паказаў, што яно мае базісную тлустасць 3,6 працэнта. Разлікі ААТ “Лунінецкі малочны завод” праводзіць кожныя 15 дзён справаздачнага месяца. Цэны рэгламентуюцца пастановай Міністэрства сельгасхарчу ад 14.02.2014 года №14-8-41/01. Кошт 1 кілаграма малака першага гатунку складае 3638 рублёў. Акрамя таго, Праграмай развіцця і падтрымкі асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян устаноўлены памер надбавак да закупачнай цаны 190 рублёў за 1 кілаграм малака. Выплата іх робіцца з фонду рэспубліканскага бюджэту з моманту прыняцця пастановы Мінсельгасхарчу №21 ад 15.05.2014 года. Прадугледжаныя надбаўкі вам выплачаны ва ўстаноўленыя тэрміны акрамя чэрвеня. За дапушчанае парушэнне дырэкцыя ААТ “Лунінецкі малочны завод” вынесла Валянціне Паўлюкавец папярэджанне. Пры паўторным выпадку наступае адміністрацыйная адказнасць.

 

…Ці будуць, як у ранейшыя гады, праводзіцца ў Лунінцы і Мікашэвічах сельскагаспадарчыя кірмашы?

Хацелася б таксама ведаць і пра кошт бульбы.

Якаў Мелюх.

– Кірмашы абавязкова будуць, як толькі сельгасвытворцы справяцца з уборкай ураджаю. Цэны на бульбу складваюцца рынкам. Якімі яны будуць сёлета, пакуль невядома.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть