Общество

Харчовая бяспека – аснова паспяховай эканомікі

У Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаю. Гэты факт Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым працаўнікам аграрнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што толькі працаўнікі вёскі ведаюць са-праўдную цану ўкладзенай у зямлю працы. І нягле-дзячы на тое, што на дапамогу аграрыям прыйшлі індустрыяльныя і навуковыя дасягненні, праца земляробаў па-ранейшаму застаецца адной з самых напружаных і цяжкіх.

За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці.

Вытворчасць прадуктаў на душу насельніцтва ў рэспубліцы на гэты момант адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД. Беларускія прадпрыемствы захоўваюць і свае экспартныя пазіцыі як на постсавецкай прасторы, так і ў асобных дзяржавах Еўрасаюза, а таксама арабскага, азіяцкага, афрыканскага і лацінаамерыканскага рэгіёнаў. Нашы малочныя прадукты, без перабольшання, сталі адным з нацыянальных брэндаў. Беларусь займае восьмае месца ў свеце сярод экспарцёраў ялавічыны і мяса птушкі. Для дзяржавы, арыентаванай на аграрны сектар эканомікі, гэта вялікая перавага і залог паспяховага развіцця.

“У гарачую пару няма месца святам і выхадным. Зямлі трэба аддаць столькі часу і сіл, колькі яна запатрабуе. Іх не змераеш ні святлом дня, ні стомай. Зямля правярае кожнага, на што ён здольны. Забярэ ўсю ўвагу, але і аддасць больш, калі ставіцца да яе з клопатам, – адзначыў Прэзідэнт. – Чалавек, які вырас у вёсцы, сярод палёў, лясоў і рэк, ведае, якой сілай і энергіяй напаўняе прырода ўсіх, хто з ёю блізкі. Куды б потым ні закінуў лёс, ён пранясе гэту сувязь праз усё сваё жыццё. І Радзіма назаўсёды застанецца ў яго сэрцы”.

 

ХХХ

На ўрачыстай цырымоніі ў сталіцы сярод больш як 400  запрошаных працаўнікоў аграрнага комплексу краіны, былі шэсць пасланцоў з Лунінеччыны. Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства дзеляцца:

Фёдар Максімовіч, начальнік рамонтна-механічнага ўчастка  ААТ “Лунінецкі малочны завод”:

– Нават не ведаю, з чым параўнаць мерапрыемства, размах якога здзівіў, бо ўдзельнічаў у падобным упершыню. Нягледзячы на тое, што прадстаўляю перапрацоўчую прамысловасць, справы аграрыяў вельмі блізкія яшчэ і таму, што сам нарадзіўся і вырас у вёсцы і ведаю, наколькі цяжкая праца на зямлі. Лічу, што названыя Аляксандрам Лукашэнкам высокія радкі Беларусі ў рэйтынгу дзяржаў свету ў справе экспарту малочнай прадукцыі, самым непасрэдным чынам датычаць нас. Упэўнены, што  калектыў завода пастараецца не губляць дасягнутых рубяжоў, а працаўнікі малочнатаварных комплексаў і фермаў будуць і далей павялічваць надоі малака – адной з асноўных крыніц дабрабыту Лунінеччыны.  

Міхаіл ГРЫНЕВІЧ, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Юліян”:

– Цікавым і канкрэтным было выступленне кіраўніка дзяржавы. Вельмі трапна сказаў  Аляксандр Лукашэнка пра тое, што справа аграрыяў самая цяжкая, а падчас асноўных сельгаскампаній  у вяскоўцаў няма ні святаў, ні выхадных. За 10 год існавання нашай фермерскай гаспадаркі ўпэўніўся ў тым, што зямлі, трэба аддаваць столькі часу і сіл, колькі яна патрабуе. Інакш добрага ўраджаю не атрымаеш. Спадабаўся і ўзровень арганізацыі мерапрыемства. Лічу, што ён быў проста выдатным. Парадаваў святочны канцэрт у Вялікім тэатры оперы і балета з удзелам зорак беларускай і замежнай  эстрады.

Тамара Шпакоўская, ветурач установы “Лунінецкая райветстанцыя”:

– На такім вялікім форуме пабывала ўпершыню. Годная арганізацыя яго адчувалася яшчэ падчас дарогі да Мінска, калі  дэлегацыю Брэстчыны су-праваджалі машыны ДАІ. Было вельмі прыемна ўсведамляць, што нам, простым працаўнікам, аказваюць такі гонар. Маё месца ў зале аказалася зусім блізка да сцэны. Усё, што там адбывалася, успрымала сэрцам. Вельмі ўсхвалявала выступленне Прэзідэнта, яго шчырыя словы падзякі ў адрас працаўнікоў палёў і фермаў. А колькі хвалюючых момантаў адчула пры ўзнагароджванні лепшых прадстаўнікоў вёскі. Хоць і не ведала блізка гэтых людзей, але шчыра радавалася за іх перамогі.

Мікалай Аўраменка, кандыдат тэхнічных навук,  намеснік дырэктара  па навуковай рабоце Палескай доследнай станцыі:

– Ганаровае ўшаноўванне перадаві-коў аграпрама Рэспублікі Беларусь, перш за ўсё, уразіла колькасцю ўдзельнікаў і дакладнасцю правядзення. Важна тое, што ў ім прымалі ўдзел разам з працаўнікамі вёскі і вучоныя-аграрыі. Кожны з дэлегатаў  быў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі або каштоўнымі падарункамі. Спадабалася, што 2018-ты аб’яўлены Годам малой ра-дзімы. Важнасць гэтага рашэння асабліва разумею, калі ўзгадваю, што ў маёй роднай вёсцы засталіся толькі 2 “жывыя” дамы. Абнаўленню малых населеных пунктаў неабходна надаваць увагу, тады і моладзь будзе ахвотней за-ставацца ў родных мясцінах. Імпанавала і тое, што Прэзідэнт не лічыць сябе моцным знаўцам-аграрыем. Яго выказванне “я проста вясковы хлопец”, магчыма, некаму і падкажа, што пра-вільнае вядзенне сельскай гаспадаркі – гэта сапраўдная навука.

Таксама ў склад дэлегацыі ўваходзілі трактарыст-машыніст дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” Сяргей Іваноў і кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Навіцкіх” Уладзімір Навіцкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть