Новости районаОбществоПрямая линия

“Хлебная справа” Канкурэнцыя паміж райспажыўтаварыствам і хлебазаводам ці У пакупніка павінен быць выбар! (Лунінецкі раён)

«Мы, жыхары аграгарадка Дзятлавічы, у прыватнасці тыя, хто жыве ў раёне магазіна №21, просім завозіць хлеб-«кірпічык» вытворчасці Лунінецкага хлебазавода. Купіць яго практычна немагчыма. Ды і са слоў прадаўцоў, прывозяць яго вельмі мала. Іншы раз прадукцыя не першай свежасці… ». Такое паведамленне атрымалі ад чытачоў  “Лунінецкіх навін” у адным з нашых месенджараў. За каментарыямі звярнуліся да адпаведных службаў.

Так, у райспажыўтаварыстве праінфармавалі, што завоз хлеба вытворчасці філіяла “НВК “Палессе” ў магазін №21 “Прадукты” ажыццяўляецца штодня з 12.00 да 13.00. Ён прадстаўлены ў шырокім асартыменце: хлеб “кірпічык” фармавы “Дняпроўскі” (800 гр, 400 гр), “Іванаўскі” (700 гр, 350 гр), “Вячэрні” (400 гр), “Пятроўскі” бездражджавы (350 гр), “Дэсертны” (400 гр), “Карысны” (200 гр), тоставыя “Да сняданка” (250 гр) і “Класічны” (500 гр). Наяўнасць дадзенага асартыменту ў поўным аб’ёме задавольвае патрэбы вяскоўцаў. Да таго ж, у населеным пункце ажыццяўляецца гандаль такой прадукцыяй іншых вытворцаў. Пазіцыя райспажыўтаварыства зразумелая – філіял “НВК “Палессе” вырабляе хлебабулачную прадукцыю, і каааператары зацікаўлены ў яе рэалі-зацыі ў першую чаргу праз уласную сетку магазінаў. 

У сваю чаргу на Лунінецкім хлебазаводзе паведамілі, што з 1 сакавіка гандлёвыя кропкі спажыўкааперацыі, размешчаныя ў сельскіх населеных пунктах раёна, істотна скарацілі колькасць заказаў на іх прадукцыю. Таму вельмі дарэчы продаж з аўтамагазінаў. Штодня, акрамя суботы і нядзелі, у аграгарадкі і вёскі ездзяць машыны ад хлебазавода.

Кропку ў пытанні паставіў кіраўнік Лунінецкага раёна Аляксандр Савіна, якому на “прамую лінію” з аналагічнай праблемай звярнуўся жыхар вёскі Галы Бор. “У людзей павінен быць выбар!” – адзначыў Аляксандр Іванавіч і даў даручэнне выправіць сітуацыю ў магазінах райспажыўтаварыства.

З якімі пытаннямі яшчэ звярталіся людзі да Аляксандра Іванавіча падчас “прамой тэлефоннай лініі”. якая прайшла ў мінулую суботу, – чытайце ў нумары газеты “Лунінецкія навіны” за 21 сакавіка.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram  

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть