МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Хлусня прывяла жыхара Лунінца на лаву падсудных

Бадай, многія людзі сустракаліся ў жыцці, калі ім было неабходна схлусіць па нейкай прычыне. Але ў выпадках, калі яна цягне прававыя наступствы, то гэта ўжо становіцца крымінальна караемым дзеяннем.

Як паведаў «Лунінецкім навінам» пркурор Лунінецкаага раёна Юрый Пракапчук, яму па роду сваёй дзейнасці неаднаразова даводзілася сутыкацца з сітуацыямі, калі пацярпелы або сведка на стадыі папярэдняга расследавання ці разгляду справы ў судзе даваў ілжывыя паказанні. Закон даволі сур’ёзна ставіцца да аматараў схлусіць. Артыкул 401 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае розныя віды пакарання: штраф, арышт, абмежаванне волі да 5 год ці яе пазбаўленне на аналагічны тэрмін. Пры гэтым, адказваць давядзецца незалежна ад надыходу негатыўных наступстваў па віне лжэсведкі. Не пазайздросціш і таму чалавеку, хто наўмысна агаворыць другога, паведамляючы праваахоўным органам загадзя недакладныя звесткі аб прыналежнасці яго да злачынства, ведаючы, што той яго не ўчыняў. Падобныя дзеянні кваліфікуюцца па артыкуле 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нядаўна на лаве падсудных пабываў 37-гадовы лунінчанін. У адным з аграгарадкоў у яго застаўся бацькоўскі дом. Жыллё пэўны час пуставала: сам жыў з сям’ёй у райцэнтры, а брат паехаў за мяжу на заробкі. Летась мужчына, па яго прызнанні, сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі. І, каб з імі справіцца, вырашыў прадаць некаторыя рэчы з вясковай хаты. Пакупнік на радыятарныя батарэі, газавы кацёл і міні-вежу знайшоўся даволі хутка. Гісторыя не ўдакладняе, ці паспеў выправіць сваё матэрыяльнае становішча прадавец, але аб гэтай здзелцы стараўся нікому не гаварыць. Выпадковая гутарка па відэасувязі з братам, які пацікавіўся зніклай маёмасцю, прымусіла трымацца нахабна і схлусіць, што ўсё ўкралі. Што разумны чалавек падкажа ў такой сітуацыі? Правільна, звярнуцца ў міліцыю! Мужчына набраў па мабільніку “102”…

Праваахоўнікам не склала асаблівай цяжкасці вывесці злодзея на чыстую ваду. У судзе ён прызнаў віну цалкам і раскайваўся ў зробленым. За наўмысныя дзеянні, якія выявіліся ў загадзя лжывым даносе аб учыненні злачынства, яго прыгаварылі да штрафу ў 30 базавых велічынь. Дык ці варта пераступаць закон? Нават горкая праўда будзе лепшай за салодкую хлусню.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть