Общество

ХТО АДКАЖА ЗА ПАДЗЕЖ?

Пракуратурай раёна разам са спецыялістамі ветерынарнай станцыі праведзены аналіз выканання Дырэктывы №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Ён паказаў, што ў сельгаспрадпрыемствах ёсць парушэнні, а кіраўнікі і галоўныя спецыялісты не прымаюць своечасова меры па іх ухіленню.
У некаторых гаспадарках павялічыўся падзеж жывёлы. Так, у адной з гаспадарак за 9 месяцаў матэрыяльны ўрон склаў больш як 128 мільёнаў рублёў, а вінаватыя кампенсавалі толькі 1 мільён 860 тысяч, што складае меньш як 2 працэнты ад агульнай сумы. Сумна, але падобная сітуацыя назіраецца і ў некаторых іншых СВК.
Часцей факты падзяжу адзначаны ў нованароджаных цялятак. Такая сітуацыя сведчыць аб тым, што не ўсюды надаюць пэўную ўвагу кармленню, ёсць парушэнні ў тэхналогіі вырошчвання маладняку. Устаноўлена, што дзе-нідзе адчуваецца недахоп домікаў-прафілакторыяў для цялушак, іншы раз на МТФ адсутнічаюць цэхі сухастою і ацёлу, не арганізавана дзяжурства па прыёму нованароджаных. Амаль ва ўсіх СВК паенне цялят малаком ажыццяўляецца двойчы на дзень, але яго не падвяргаюць тэрмічнай апрацоўцы. Дэзінфекцыя і лячэбная дапамога не заўсёды своечасовыя.
Незахаванасці ўласнасці ў пэўнай ступені спрыяе дрэнны падбор кадраў вартаўнікоў. Выяўлены факты, калі на такія пасады прымаліся на работу асобы, якія раней былі асуджаны, а таксама грамадзяне, схільныя да злоўжывання спіртнымі напіткамі. На працягу года неаднаразова рэгістраваліся факты адсутнасці на рабочых месцах вартаўнікоў.
Прадстаўленне пракуратуры было разгледжана ў райсельгасхарчы. Распрацаваны мерапрыемствы па скарачэнню падзяжу жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах раёна на 2012-2013 гады. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты службовыя асобы ўпраўлення. Аднак дагэтуль ведамасны кантроль не ўзмоцнены, а падзеж працягваецца. 
Сяргей НАСЕНЯ, старшы памочнік пракурора.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть