Общество

Хто як бачыць

Успамінаецца Воўк з мультфільма, які на пытанне Чырвонага Капялюшыка: “Чаму ў цябе такія вялікія вочы?”, адказаў: “Каб добра бачыць!”.
Заўважана, што лепш бачаць у светлы час сутак акуні, плоткі, шчупакі і краснапёркі. З наступленнем змроку – судакі і яршы. А вось ноччу няма лепшага зроку, чым у самоў і ментузоў.
Лешч, напрыклад, ад-
рознівае колеры нават на самай вялікай глыбіні. Для яго жоўтыя мармышкі на цёмным дне больш уловістыя, чым белыя ці серабрыстыя. Пры вельмі моцным сонечным святле лепш рэагуе на іх з цёмнымі кручкамі.
Дастаткова добры зрок у шчупака. Дапамагае яму ў гэтым і бакавая лінія на целе. Чым больш празрыстая вада і сонечны дзень, тым больш прынада павін-на быць падобна на жывую рыбку. У мутнай ва-дзе яркая афарбоўка прыцягне ўвагу са значнай адлегласці і павялічыць шанц нападзення на блешню ці воблер.
Сярод рыб нашых вадаёмаў самы востры зрок у судака. Сваю здабычу ён бачыць на вельмі вялікай адлегласці. На нерухомую рыбку не рэагуе. А вось на тую, што хістаецца, накідваецца з прагнасцю. Лепш лавіць судака на серабрыстыя блешні, якія нагадваюць невялікіх верхаводак.
Самымі прыцягальнымі для акуня з’яўляюцца чырвоны, серабрысты і чорны колеры, паколькі большая частка яго здабычы поўнасцю ці часткова афарбавана менавіта пад іх. Плотка лепш за ўсё заўважае сваю ежу, якая адпавядае чырвонаму, чорнаму, зялёнаму ці нават чорна-беламу колерам.
Найбольш распаўсюджаным і блізарукім відам рыб стаячых вадаёмаў з’яўляецца карась. Яму ўласціва бачанне вялікай жыўнасці, што рухаецца, за 1-2 метры. А вось карп, у адрозненні ад свайго сабрата, заўважае колеры на вялікай адлегласці.

 

Калі вы вылавілі
КАРПА,
то паспрабуйце яго
ЗАСМАЖЫЦЬ.
Спатрэбіцца сок лімона, соль, перац, яблыкі (лепш кіславатыя), маянэз, алей.
Філе рыбы паліце лімонным сокам, пасаліце, папярчыце і пакіньце на паўгадзіны. Дробна нарэжце яблыкі, пасля па-кладзіце ўсё на змазаную алеем бляху, паліце маянэзам і запякайце ў духоўцы да гатоўнасці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть