Общество

“Я ПАМЯТАЮ, Я ГАНАРУСЯ”

Да рэспубліканскай акцыі пад такой назвай далучыўся калектыў станцыі Лунінец. Яе ініцыятарамі выступілі актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ.

У яе рамках пасажыры, якія накіроўваліся ў напрамку Брэста і Масквы, разам з праязным дакументам атрымлівалі сімвалічную стужку чырвона-зялёнага колеру. У святочныя дні імі былі ўпрыгожаны некаторыя аўтамабілі, якія спыняліся каля чыгуначнага вакзала.

Яшчэ адну добрую справу ажыццявілі актывісты пярвічкі грамадскага аб’ядання “Белая Русь”. Яны выбралі музычныя кампазіцыі ваенных гадоў, накшталт “Зямлянкі”, “Кацюшы” і іншых. Гэтыя песні віталі ўсіх пасажыраў, што ад’язджалі і прыязджалі на станцыю, у Дзень Незалежнасці нашай краіны.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть