Общество

Як лунінчане дэкларуюць даходы і маёмасць?

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне пастаянна праводзіць папярэдні аналіз адпаведнасці расходаў фізічных асоб іх даходам.
У першым паўгоддзі праведзена 71 праверка, падчас іх у лік парушальнікаў трапілі 24 фізічныя асобы. У іх запатрабавалі дэкларацыі, таму што яны не змаглі пацвердзіць крыніцы атрымання грошай, якія зрасходавалі на набыццё транспартных сродкаў, нерухомай маёмасці, набыццё валюты і іншае. У выніку парушальнікам прад’яўлены да ўплаты падаходны падатак у суме 45,6 мільёна рублёў.
Так, беспрацоўны грамадзянін Д. набыў кватэру за 120 мільёнаў рублёў, аплаціў дзяржаўную пошліну за здзелку ў памеры 250 тысяч рублёў. Пры гэтым, даходаў ніякіх не атрымаў. Яму прад’яўлена да ўплаты 17,7 мільёна рублёў падаходнага падатку.
Таццяна ВАНДЗІЧ, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть