Як праходзіць зверка ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных у Лунінецкім раёне
Новости районаОбщество

Як праходзіць зверка ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных у Лунінецкім раёне

У ваенным камісарыяце Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў працягваюцца мерапрыемствы па зверцы ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных.

Вырашылі  асабіста пераканацца, як праходзіць працэдура.

– Мяне выклікалі павесткай, – расказаў лунінчанін Аляксандр Каховіч. – Працую дарожным рабочым у адной з расійскіх фірмаў. Атрымаў дакумент і адразу ж з’явіўся. Лічу, што трэба заўсёды прытрымлівацца адказнай і свядомай пазіцыі.

Пакуль з Аляксандрам Уладзіміравічам размаўлялі спецыялісты, намеснік мабі-лізацыйнага аддзела маёр Руслан Туцін заўважыў, што мерапрыемствы праходзяць у рабочым парадку. Чакаць персанальную павестку неабавязкова, можна звярнуцца самастойна. Зверка ўліковых дадзеных жыхароў сельскай мясцовасці праводзіцца ў сельвыканкамах. Разумець важнасць справы павінны і тыя, хто часова не працаўладкаваны ці аформіў самазанятасць. Да таго ж, пайшлі насустрач і грамадзянам, якія рэгістраваны ў іншай мясцовасці, але пражываюць на Лунінеччыне. Такія ваеннаабавязаныя таксама могуць зверыць звесткі.

– Я магу ісці? – спытаў Аляксандр Каховіч.

– Так, можаце быць свабодныя. Дзякуй!

Накіроўваючыся па справах, мужчына расказаў, што ў яго пацікавіліся нумарам мабільнага тэлефона, сямейным становішчам, месцам працаўладкавання і іншым. Уся працэдура заняла літаральна 5 хвілін.

– Для зручнасці змянілі графік работы, – зазначыў ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў палкоўнік Уладзімір Кахавец. – Магчыма, камусьці лепш прыйсці ў вольны час, пасля змены. Іншыя знаходзяцца ў камандзіроўках і бываюць дома толькі на выхадныя. Таму часова працуем з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 20.00, у суботу і нядзелю – з 9.00 да 18.00. За дадатковай інфармацыяй можна тэлефанаваць на нумары: 6-23-92 – дзяжурнаму і 6-24-31 – у мабілізацыйны аддзел.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть