Общество

ЯШЧЭ АДНА ПЕРАМОГА “ЛУНІНЕЦКІХ НАВІН”

Падведзены вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў патрыятычнага выхавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, гісторыі, дзейнасці і развіцця ДТСААФ. 

Раённая газета “Лунінецкія навіны” ўзнагароджана ІІІ прэміяй і Дыпломам ІІІ ступені. У галоўнай намінацыі “Цеснае і плённае супрацоўніцтва” наша “раёнка” спаборнічала з імянітымі друкаванымі выданнямі рэспублікі і саступіла лаўры першынства “Белорусской военной газете. Во славу Родины” і абласной газеце “Мінская праўда”, якія занялі адпаведна першае і другое месца. Варта адзначыць, што ў вялікім спісе газет, тэле-і радыёпраграм, асобных журналістаў газета “Лунінецкія навіны” – адзіная прдастаўніца Брэстчыны, што таксама знамянальна.



Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Цудоўна, што наша раёнка перамагае! Значыць, яна насамрэч лепшая! Пра гэта гавораць узнагароды.
    Дзякуй супрацоўнікам, якія ствараюць цікавае выданне! Я – зноў з вамі.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть