Ёлкі і сосны – на любы густ
Общество

Ёлкі і сосны – на любы густ

nastol-com-ua-76538Нягледзячы на тое, што да наступлення Новага года яшчэ крыху больш чым месяц, у Мікашэвіцкім лясніцтве ўжо займаюцца падрыхтоўкай да ёлачных кірмашоў.

Працаўнікі арганізацыі вывучаюць попыт насельніцтва на галоўны атрыбут зімовых свят. Жыхарам горада гранітаздабытчыкаў плануецца прапанаваць каля 200 ёлак і 100 сосен рознай вышыні. Яны будуць нарыхтаваны на тэрыторыі Чучавіцкага сельсавета.

Установам адукацыі, прадпрыемствам і арганізацыям пра набыццё дрэўцаў варта паклапаціцца загадзя, звярнуўшыся з адпаведнай заяўкай у Лунінецкі лясгас.

Заўсёды прыемна бачыць плён сваёй працы. Асабліва, калі шлях да гэтага жаданага моманту быў няпростым, напоўненым выпрабаваннямі, якія ўдалося пераадолець. Штогод у канцы лістапада для аграрыяў наступае такі трапяткі дзень – іх прафесійнае свята. Менавіта яго прынята лічыць вянцом сельскагаспадарчага года. Вось толькі ці заканчваецца насамрэч хлебаробскі год?



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть