Общество

ЁСЦЬ 6-тысячныя НАДОІ

Упершыню ў гісторыі раёна тры аператары машыннага даення дасягнулі 6-тысячных надояў.
Лідзіруюць жывёлаводы СВК “Вулькаўскі світанак”: Святлана Мікалаеўна Юрцэвіч, за год атрымала ў сярэднім ад каровы 6375 кілаграмаў малака, Людміла Леанідаўна Паўловіч – 6099. Надой Веры Міхайлаўны Малейчык з Палескай станцыі склаў 6052 кілаграмы.
З уводам у строй сучасных і рэканструкцыяй старых фермаў, а таксама з умацаваннем кармавой базы ў раёне паявілася рэальная магчымасць павялічыць выхад малочнай прадукцыі. Па выніках мінулага года МТФ сямі сельгасарганізацый пераўзышлі 4-тысячную мяжу па надоях малака ад каровы. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть