Общество

ЁСЦЬ ПАТЭНЦЫЯЛ

На раённым семінары па энергазберажэнню і рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” вялася размова аб выкананні паказчыкаў за першае паўгоддзе 2009 года.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з вопытам работы КУП ВКГ “Водаканал”, цэха хлебапячэння філіяла НВК “Палессе” райспажыўтаварыства, КУВШП “Лунінецкая ЖКГ”, РВУ “Лунінецрайгаз”, хлебазавода і прафтэхкаледжа.

Падчас пленарнага пасяджэння, на якім прысутнічаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе дапушчана недавыкананне паказчыкаў па энергазберажэнню, трымалі справаздачу аб рабоце па эканоміі матэрыяльных і паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Больш падрабязна – у бліжэйшых нумарах “ЛН”.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть