Общество
“Ёсць заказ на рабочы клас!”
Абласны семінар пад такой назвай пройдзе ў Лунінцы 21 чэрвеня 2013 года.
Мерапрыемства, якое прадугледжвае маляўніча аформленыя выставы, мяркуе задзейнічаць мясцовыя сельскагаспадарчы і політэхнічны каледжы. Асноўная яго частка пачнецца на плошчы імя Леніна ў 11 гадзін. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх школ раёна, і абавязкова – выпускнікі. Менавіта на іх разлічана прафарыентацыйная старонка семінару, у ходзе якой спецыялісты даходліва раскажуць пра выгаднасць першай ступені прафесійна-тэхнічнай адукацыі, яе непарыўную сувязь з наступнымі, больш высокімі, прыступкамі адукацыйнага працэсу.