АгропромМикашевичиНовости районаОбщество

YouTube-экіпаж камбайнераў «касмічнай дванашкі» з Лунінецкага раёна

«Дванашка» – проста космас» — так бацька і сын Лемяшэўскія з сельгаспрадпрыемства «Хваецкае» Лунінецкага раёна гавораць пра новы камбайн КЗС-1218, на якім пачалі працаваць 14 ліпеня.

Дзесяць сезонаў яны «хадзілі» ў пары на КЗС-10, аднак сёлета “дзясятка” на поле ўжо не выйшла – адпрацавала рэсурс. З новай машынай Іван Васільевіч і Васіль Іванавіч пазнаёміліся на экспазіцыі холдынга «Гомсельмаш» на выставе «Белагра».

– Пасля таго, як сеў у кабіну, «накрыла» эмоцыямі, – падзяліўся ўражаннямі малодшы Лемяшэўскі. – Гэты камбайн – тое, што трэба! Падабаецца дызайн, машына выглядае годна, сучасна. У цэлым паўстала адчуванне, што знаходжуся не ў кабіне камбайна, а ў касмічным караблі. Прыемна, камфортна. Лічу, што КЗС-1218 і яго мадыфікацыі – гэта лепшыя збожжаўборачныя камбайны для нашых і замежных аграрыяў. Трымаў кулачкі, каб нам з татам даверылі на ім працаваць, калі ў гаспадарцы такі паявіцца.

YouTube ў дапамогу!

Менавіта за Лемяшэўскімі кіраўніцтва “Хваецкага” замацавала новую тэхніку. І цяпер “касмічны” экіпаж разам з калегамі штодзень убірае вырашчанае ў гаспадарцы. Закончылі з рапсам, перайшлі на жыта. Разам з тым, у самы гарачы хлебаробскі перыяд Васіль паспявае абнаўляць свой ютуб-канал “Будні камбайнера”.

– Я не выкладваю відэа, знятыя па прынцыпе “Глядзіце, як я ўмею класна працаваць на камбайне”. Тут ідзе абмеркаванне выключна тэхнічных пытанняў, звязаных з наладкай, рамонтам і доглядам за “гомсельмашаўскай” тэхнікай. Гэта і ёсць моцны бок канала.

Васіль – камбайнер у трэцім пакаленні. Гэта справа – як лад жыцця і хобі, якое не толькі натхняе, але і прыносіць грошы. Кожнае лета настаўнік фізікі і астраноміі з Ляхавіч вяртаецца ў бацькоўскі дом, каб дапамагчы ва ўборцы ўраджаю.

– Упершыню на жніво сына ўзяў у 2012 годзе, 14-гадовым школьнікам, і з таго часу ён не прапусціў ні адной гарачай пары, – расказвае старшы камбайнер. – Нават у 2019-ым, калі праходзіў тэрміновую службу ў арміі, спецыяльна да ўборачнай папрасіўся ў водпуск. Камандаванне не толькі не адмовіла, але яшчэ і прастымулявала дадатковымі днямі. Пры-ехаў сын дадому і ўвесь час адпрацаваў на жніве.

Кажуць, што сапраўдная любоў да зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне. Цяга маладога настаўніка да працы хлебароба таксама была за-кладзена сямейным выхаваннем і прыкладам бацькі Івана Васільевіча, які са сваім татам на камбайне СК-4 катаўся з трэцяга класа, а з сёмага – працаваў памочнікам.

– Першапачаткова здымаў відэа для сябе, – расказвае блогер. – У 2015 годзе ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” стварыў групу “Камбайнеры Лунінецкага раёна”, дзе размаўлялі маладыя механізатары. Затым пераназваў яе ў “Будні камбайнера” і пачаў весці аднайменны канал на YouTube, куды загружаў сваё відэа з уборачнай.

Канал выклікаў цікавасць. Падпісчыкі, сярод якіх не толькі механізатары з Беларусі, але і з Расіі і Казахстана, сталі пісаць аўтару, некаторыя прасілі парады па розных пытаннях, адносна КЗС-10. Іншыя спецыялісты пакідаюць у каментарыях сваё бачанне, як паступілі б у той ці іншай сітуацыі.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть