Общество

ЮБІЛЕЙ АЗДОБІЛІ РЭДЗІГЕРАЎЦЫ

ААТ «Райаграсервіс» адзначыла 50-гадовы юбілей. Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў актавай зале прадпрыемства.

Расказваючы пра гісторыю арганізацыі, дырэктар Віталь Карчэўскі падзякаваў ветэранам працы і тым, хто сваімі сумленнымі адносінамі мацуе дабрабыт калектыву, уручыў Ганаровыя граматы лепшым работнікам.

Павіншавалі юбіляраў начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей Бойка і старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева. Урачыстасці супалі з Днём пажылых людзей. Цёплыя словы выказаў кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі Яўген Цапенка.

Асаблівай святочнасці даволі сціпламу на падарункі і віншаванні юбілею надала канцэртная праграма, падрыхтаваная работнікамі Рэдзігераўскага СДК і працаўнікамі “Рэдзігерава-Агра”. Краналі душы прысутных песні, што дарылі Ілья Капліч, Даша Даніловіч, Наталля Бярозка, Юрый Даніловіч, Святлана Бірыла і Сяргей Скрыпко. Даспадобы прыйшліся забаўныя прыпеўкі на сучасны лад у выкананні пенсіянеркі Лідзіі Аўчарук.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть