Юбілей святкуе Берасцейшчына
Общество

Юбілей святкуе Берасцейшчына

AK5Z7037-116У Брэсце прайшла ўрачыстасць з нагоды 75-годдзя вобласці. Спартыўны комплекс “Вікторыя» ледзь умясціў усіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства. Знакамітыя ўраджэнцы краю, сярод якіх віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч і лётчык-касманаўт Пётр Клімук, дыпламаты, бізнесмены, кіраўнікі гарадоў і раёнаў, дырэктары буйных прадпрыемстваў і сельгаскааператываў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, занялі ганаровыя месцы на трыбунах спартыўнага збудавання.

Старшыні аблвыканкама Канстанціну Сумару намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Анатоль Ліс і намеснік Прэм’ер- міністра Анатоль Калінін перадалі Прывітальныя адрасы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. Павіншаваў Брэсцкую вобласць з юбілеем і кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман.

Лепшым работнікам за ўклад у развіццё вобласці былі ўручаны высокія ўрадавыя ўзнагароды, Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты. Сярод адзначаных і наша зямлячка — загадчыца Чучавіцкай участковай бальніцы Ганна Галубовіч.

Пяцёра — былы старшыня аблвыканкама Віктар Бурскі, былы першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ Анатоль Зеляноўскі, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, чэмпіён XVII Алімпійскіх гульняў у Рыме па грэблі на каноэ Сяргей Макаранка, прафесар кафедры педагогікі дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Марыя Осіпава — сталі «Ганаровымі грамадзянамі Брэсцкай вобласці”.

Вялікі святочны канцэрт пакінуў незабыўнае ўражанне. Вельмі прыемна, што разам з іншымі ў ім бралі ўдзел народны ансамбль песні “Шляхцічы” і дзіцячы танцавальны ансамбль «Мірыданс”. А пасля сцэнай завалодалі прафесіяналы. Сваю творчасць берасцейцам дарылі славутыя «Песняры”, Надзея Бабкіна і ансамбль «Руская песня”, фіналіст міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2014” Тэа.

25-117AK5Z7158-119AK5Z7381-118



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть