Общество

Юбілейная рэгістрацыя

нованароджанага ўрачыста прайшла ў аддзеле ЗАГС райвыканкама. І была яна асаблівай, таму што з пачатку года стала 100-ай па ліку.

У дакумент пад прыгожай лічбай унеслі імя лунінчанкі Анастасіі Буднік, а віншаванні з гэтай нагоды прагучалі ў адрас яе бацькоў Наталлі і Дзмітрыя (на здымку). Дарэчы, у гэтым плане яны вопытныя, таму што ўжо выхоўваюць паўтарагадовага сыночка Дзяніса.

– Прыемную падзею прымеркавалі да 100-гадовага юбілею органаў ЗАГС, які святкуем сёлета, – расказала начальнік аддзела Святлана Яроцкая. – З гэтай нагоды бацькам уручылі пасведчанне і памятны падарунак. Самыя шчырыя словы ў адрас віноўнікаў урачыстасці прагучалі з вуснаў галоўнага спецыяліста Наталлі Богдан.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть