Общество

Падчас акцыі «Зялёны горад, квітнеючая вёска» на Лунінеччыне высаджана каля 2000 дрэў і кустарнікаў

У мінулую суботу было мнагалюдна ў скверы каля стадыёна «Палессе». У рамках акцыі «Зялёны горад, квітнеючая вёска» тут высадзілі некалькі дзясяткаў маладых ліп і клёнаў. Да прыемнай і карыснай справы ўпрыгожвання райцэнтра далучыліся работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Пачко і калектывы розных службаў раёна.

Камунальнікі загадзя прывезлі неабходную колькасць саджанцаў і вызначылі месцы, дзе будуць расці новыя дрэўцы. Неўзабаве закіпела работа. Усе працавалі старанна і зладжана. Сімвалічнасць працэсу надавала важная дата – 100-гадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначалі праз два дні.

Восень ператварыла новыя насаджэнні ў непрыкметныя дубцы, на іх толькі дзе-нідзе засталося не паспеўшае апасці жоўтае лісце. Але гэта часова. Як прыйдзе вясна, прыгрэе сонейка, цнатлівая зеляніна пацягнецца да святла. А многія  з лунінчан будуць ганарыцца, што ў гэтым прыгожым куточку малой радзімы растуць дрэўцы, пасаджаныя іх рукамі.

ххх

Cубота з рабочым настроем у асобных супрацоўнікаў пракуратуры пачалася не ў кабінетах, а на вуліцы Камуністычная ў Дзятлавічах.

Для змены кіцеля з пагонамі на рабочую форму выдалася добрая нагода – акцыя па азеляненню населеных пунктаў Лунінеччыны. Да пракурора Аляксандра Карлюка, які да таго ж прадстаўляе інтарэсы мясцовых жыхароў у дэпутацкім корпусе раёна, далучыліся яго намеснік Вольга Багатырэвіч, памочнік Аляксандр Кахавец і вадзіцель Андрэй Калешка. У агульнай справе дапамагалі старшыня Дзятлавіцкага сельвыканкама Кацярына Гасюк, яе калегі, дырэктар мясцовай школы Аляксандр Баўкуновіч і іншыя. Абавязкаў хапіла на ўсіх: нехта прытрымліваў будучыя дрэўцы, пакуль іншыя іх старанна прыкопвалі. Другія раўнялі зямлю граблямі і ўбівалі калочкі.  Неўзабаве паявілася невялікая алея з ясеняў, хвоі, каштанаў, лістоўніцы, рабіны і інш. Кацярына Кузьмінічна расказала, што ў перспектыве тут паставяць лавачкі, каб сквер набыў яшчэ больш прыгожы выгляд і дарыў камфорт людзям.

Асобныя вяскоўцы скарысталіся чарговым прыездам дэпутата, каб звярнуцца з асабістымі просьбамі. Усе праблемы Аляксандр Паўлавіч паабяцаў вывучыць і па магчымасці дапамагчы вырашыць.

ххх

І дэя, каб горад стаў паркам, – па душы калектыву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, актывістам раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “Белая Русь”.

Яны прынялі актыўны ўдзел у азеляненні тэрыторыі каля Баханова і Кургана Бессмяротнасці ў Лунінцы. Юнакі і дзяўчаты адзначылі, што акцыя для іх – мерапрыемства важнае і адказнае. А самае галоўнае, што нават праз дзесяцігоддзі аб іх важкім укладзе ў агульную справу будуць сведчыць каля 150 пасаджаных дрэў.

ххх

Прывычныя нашаму воку бярозы, рабіны, сосны і дубы ў хуткім часе створаць цяністую алею абапал дарогі ад трасы М-10 да аграгарадка Любань.

На гэта спадзяюцца спецыялісты і прадстаўнікі адміністрацыі дзяржаўнага прадпрыемства “Новае Палессе”, якія ў рамках раённай акцыі высадзілі 330 дрэўцаў.

ххх

Надаць больш дыхтоўны і эстэтычны выгляд тэрыторыям каля адміністрацыйнага будынка і вытворчых памяшканняў паклапаціліся работнікі ААТ  «Дварэцкі».

Для гэтых мэт у Лунінецкім лясгасе закупілі 40 туй.

З задавальненнем 17 маладых дрэўцаў высаджвалі на зялёным газоне каля малочнатаварнага комплекса №2 яго работнікі. Сярод іх – жывёлаводы Віктар Чарнавокі, Людміла Кузьміч і слесар халадзільных установак Васіль Гардзіевіч.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть