Новости районаОбществоРеферендум

Юрый Плаксін: ніхто замест нас не пабудуе наша шчасце (Лунінецкі раён)

На рэферэндуме важны і патрэбны голас кожнага, упэўнены галоўны інжынер ПВУП «Вікторыя» Юрый Плаксін:

– Цалкам згодны з тым, што гаварыў Прэзідэнт у пасланні. Правільна, што ў цэнтры ўвагі беларускай дзяржавы заўсёды быў і застаецца просты чалавек, яго дабрабыт, здароўе, упэўненасць у заўтрашнім дні. Сацыяльна-эканамічная палітыка нашай краіны адпавядае высокім міжнародным стандартам. Можа гэта прагучыць моцна, але я вельмі ганаруся тым, што разам з нашым Прэзідэнтам узнімалі па крупіцах нашу краіну. Я – тут на Лунінеччыне, у межах аднаго невялікага прадпрыемства. Ён жа ўзяў на сябе адказнасць значна большую і цяжкую – за ўсю Беларусь. І ніхто не цураўся працы, не баяўся складанасцей. І вынік той работы не быў бачным адразу, аднак пагля-дзіце, што ёсць цяпер. Наша краіна займае добрыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу па многіх паказчыках, у першую чаргу – сацыяльных.

Калі праецыраваць на наша прадпрыемства, усё аналагічна. Разам з калегамі прайшлі праз складанасці, працавалі, стараліся. Цяпер бачым вынік: і вытворчасць павялічылася, і якасць палепшылася. А ад гэтага – і дабрабыт у работнікаў.

Кожнаму грамадзяніну нашай краіны прадастаўлена магчымасць на рэферэндуме выбраць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей у паспяховай і моцнай краіне. Ніхто замест нас не пабудуе наша шчасце! Таму вельмі важна знайсці час і прагаласаваць, важны і патрэбны голас кожнага.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть