Общество

З Днём нараджэння!

dobrynec

З чарговым днём нараджэння Ганаровага грамадзяніна Лунінецкага раёна Паўла ДАБРЫНЦА павіншавалі прадстаўнікі райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Анатолем Захаркевічам, дэпутацкага корпусу – на чале са старшынёй Віктарам Рафаловічам, БРСМ.

Урачыстасць у гонар 92-гадовага ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны ладзілася ўчора ў памяшканні раённага Савета ветэранаў. У гэты дзень Павел Акімавіч прымаў таксама віншаванні ад сяброў і калег па грамадскай дзейнасці. Доўгіх год і моцнага здароўя зычаць яму ўсе, хто ведае гэтага па-добраму неспакойнага чалавека!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть