Общество

З донкай – за ляшчом

лещІ што за зіма цяпер выдалася! Мінуў снежань, а ён так і не заснежыў, не скаваў пакуль лёдам водныя прасторы і студзень. Праўда, дзе-нідзе, стаячая вада ў старарэччах ды меліярацыйных каналах ненадоўга пацягнула да сябе рыбаловаў-аматараў. Сёй-той “намачыў” зімовыя вуды і цяпер з сумам пазірае на вадаёмы. Тым не менш зіма яшчэ наперадзе, а з ёй, значыць, і абавязкова будуць удалыя выезды на рэкі і рачулкі, азёры і вадасховішчы.

Лоўля ляшча на донку ў такое незімовае надвор’е можа даваць рыбы значна больш, чым летам. Хаця, як вядома, пік жору прыходзіц-ца ў самы разгар калашэння жыта і заканчваецца з рэзкім пахаладаннем. Калі ляшча ўлетку можна прыцягнуць добрымі прынадамі, то цяпер такі нумар не пройдзе. І справа не ў тым, што ў халоднай вадзе рыба перастае звяртаць на іх увагу, апетыт проста мяняецца. Выбіраючы добрыя ўмовы для выжывання, лешч збіраецца ў вялікія касякі і больш часу праводзіць у глыбокіх ямінах, пры гэтым інтэнсіўна перамяшчаецца. Правільна выбранае месца ў такім выпадку дазволіць нядрэнна адлавіцца.
Што датычыць саставу прынады, то большая частка рыбаловаў пераходзіць на чыстага матыля. Для прыкормкі выкарыстоўваюць спецыяльныя кармушкі. Такая жывая прынада паспявае хутка зарывацца ў донны грунт, становіцца недаступнай для дробязі. Лешч тым жа часам знойдзе яе без асаблівых цяжкасцей. З поспехам прымяняецца і летняя вуда з вельмі адчувальным паплаўком.
Ніколі няварта перакладваць віну на бясклёўе, садзіцца на хвост удачліваму рыбалову. Ведайце, будзе з уловам той, хто знайшоў сваю рыбу, аказаўся ў патрэбны час і ў патрэбным месцы. І яшчэ. Прыкмечана, што калі пойдзе снег, а назаўтра засвеціць сонейка, клёву не будзе ў бліжэйшы дзень-другі. Зімовая рыба моцна не любіць перападаў надвор’я.

Апоўначы муж вяртаецца дахаты.
Жонка пытае:
– Ты дзе быў?
– На рыбалку хадзіў.
– Дык у цябе ж і вудаў няма!
– А я іх напракат у рыбалоўным магазіне браў…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть