Общество
З КАНВЕЕРА – НА ЖНІВО
У суботу працаўнікі СВК “Дварэцкі” атрымалі ў лізінг Гомельскі камбайн КЗС-10, абсталяваны прыстаўкай для падбору рапсу.
Ён адразу ж уключыўся ў работу. Балазе, праблем з механізатарскімі кадрамі гаспадарка не адчувае. На ўборцы каштоўнай культуры, якой тут пасеяна 320 гектараў, штодзень заняты 6 экіпажаў. На ўчарашні дзень тут убрана 77 гектараў, намалочана 246 тон зерня, пры ўраджайнасці 31,9 цэнтнера з гектара.