Общество

З надзеяй на багаты ўраджай

Сяўба ранніх каласавых на Лунінеччыне па стану на 1 красавіка “перасягнула” 70-працэнтную планку.
Першымі ў раёне завяршылі работы на адведзеных пад раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя плошчах хлебаробы СВК “Лунінскі” (542 га). Услед за імі гэта ж зрабілі працаўнікі філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”(490 га) і ПУСП “Рэдзігерава-Агра” (400 га). Добрымі тэмпамі вядзецца сяўба ў КУП “Міжлескае”, на Палескай станцыі, СВК “Вулькаўскі світанак”, “Гарадоцкі”, “Новае Палессе”, “Велута”, “Дварэцкі”, дзе засеяна ад 92 да 67 працэнтаў плошчаў. Разам з тым не вельмі спяшаюцца СВК “Дзятлавіцкі” – усяго 33 працэнты.
х х х
Амаль усе гаспадаркі раёна завяршылі работы па першай падкормцы тукамі азімых зерневых і рапсу.
На апошні дзень сакавіка заставаліся неапрацаванымі невялікія плошчы ў СВК “Багданаўка”, “Дзятлавіцкі” і “Азярніца”. У той жа час механізатары СВК “Вулькаўскі світанак”, “Багданаўка”, “Новае Палессе” і філіял “Агра-граніт” пачалі другую чаргу падкормкі тукамі азімых.
х х х
Вядуцца работы і па закладцы падмурка пад трывалую кармавую базу для буйной рагатай жывёлы.
Па стану на 1 красавіка ў гаспадарках раёна пасеяна 1999 гектараў шматгадовых траў, з іх 1007 гектараў – бабовых і бабова-злакавых.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть