З новым галоўным інжынерам
Общество

З новым галоўным інжынерам

пэмААТ “Палессеэлектрамаш” зноў перажывае складаны час: з-за несвоечасовых паставак матэрыялаў прадпрыемства перайшло на няпоўны рабочы тыдзень.

Трэба спадзявацца, што такая сітуацыя мае часовы характар. У гэтым перакананы і галоўны інжынер Аляксандр Бугрымаў, які з панядзелка прыступіў да выканання абавязкаў. Дагэтуль Аляксандр Аляксандравіч працаваў у Жодзіна начальнікам электрасталеплавільнага цэха ААТ “БМЗ – Упраўляючая кампанія холдынга “БМК”.

 

“ПРАФІЛАКТЫКА РАКА МАЛОЧНАЙ ЗАЛОЗЫ”

Акцыю пад такой назвай правялі на ААТ “Палессеэлектрамаш” работнікі раённай паліклінікі.

На прыём да ўрачоў УЗІ-дыягноста Наталлі Рагажынскай і анколага Рэгіны Швітковай прыйшлі больш як 60 завадчанак.

У хуткім часе на прадпрыемстве будзе весці прыём тэрапеўт і лабарант, якія правядуць абследаванне работнікаў, што не былі на прыёме ў медыцынскай установе больш як 2 гады.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть