Общество

ЗА БЕЗАВАРЫЙНАСЦЬ І АДДАНАСЦЬ

Высокай узнагароды – нагруднага знака Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы транспартнік” – удастоены вадзіцель аўтобуса РУДТП “Аўтапарк №10” Сяргей Рыгоравіч Станкевіч.
Больш як 30 год водзіць ён пасажырскія аўтобусы па аўтамабільных “артэрыях” Лунінеччыны і не толькі. Яго працоўная біяграфія не азмрочна адзнакамі аб аварыях ці надзвычайных здарэннях на дарогах, а пасажыры заўсёды заўважаюць яго надзвычайны прафесіяналізм і ветлівасць. Нагрудны знак будзе ўручаны вадзіцелю на ўрачыстым сходзе з нагоды прафесійнага свята – Дня аўтамабіліста і дарожніка.


ЗАМЕСТ ПАГРОЗЫ – БЯСПЕКА
На адну шкодную вытворчасць на Лунінеччыне стала менш.

З разраду асабліва небяспечных выведзена ААТ “Лунінецкі малочны завод”. У ходзе планавай мадэрнізацыі шкодны аміяк у халадзільных устаноўках здолелі замяніць на экалагічна бяспечны фрэон.


РАМОНТ – У РЭКОРДНЫЯ ТЭРМІНЫ
Праведзеныя ў Лунінцы напярэдадні ацяпляльнага сезона выпрабаванні цеплавых сетак не выявілі парушэнняў, аднак з пачаткам халадоў нечакана здарылася аварыя на трубе гарачага водазабеспячэння. Некалькі шматкватэрных дамоў па вуліцах Прыпяцкая, Гагарына і Чырвоная аказаліся пазбаўленымі звычнай выгоды.
Тэрмінова прыбыўшыя на месца парыву спецыялісты вырашылі не рабіць часовы “кропкавы” рамонт, а падысці да справы кардынальна. Меркавалася, што рамонт працягнецца да 1 лістапада. Аднак на сучасныя ПІ-трубы зношаны ўчастак водаправоду працягласцю ў больш як 200 метраў быў заменены ў рэкордна кароткі тэрмін. Камунальнікі на ліквідацыі надзвычайнага здарэння працавалі суткамі. Падача гарачай вады адноўлена раней вызначанага тэрміну.


БЫЎ ДОМ КУЛЬТУРЫ, СТАЛА БІБЛІЯТЭКА-КЛУБ
Менавіта такое перайменаванне закранула былы Дрэбскі ДК.
Рэфармаванне адбылося па прычыне таго, што бібліятэка займае вядучую ролю ў дзейнасці ачага культуры. Адпаведныя змены прадугледжаны і ў штатным раскладзе. Невялікі калектыў цяпер будзе ўзначальваць не дырэктар, а загадчык бібліятэкі-клуба.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть