Общество

За калючым яршом

Ёсць нямала вадаёмаў, дзе па адкрытай вадзе на паплавочную вудачку практычна на ўсе віды мармышак ловяцца даволі буйныя яршы. Галоўнае – размер і колер. Многія рыбаловы імкнуцца выкарыстоўваць буйныя прынады, на якія, як ні дзіўна, больш рэагуе дробязь. Пры гэтым яна імгненна зрывае прынаду, а вось буйныя ры-біны могуць і не звярнуць увагу. Таму лепш браць сярэднія і маленькія мармышкі.

Прынада павінна рухацца побач з дном у запаволеным рэжыме з лёгкім пагойдваннем на пад’ёме. У час інтэнсіўнага кармлення ёрш рэагуе і на рэзкія рухі. Пры нерухомай лоўлі рыба лепш адклікаецца на плоскія мармышкі, якія ляжаць на дне ўсёй плошчай паверхні. На вялікай глыбіні ў час выважвання ярша чародка на нейкі момант адплывае ўбок, тады зноў варта задзейнічаць гульню снасцю.
У адрозненне ад віду мармышкі рыба добра адклікаецца на чорны і залацісты колер. Апошні не павінен быць блеклым. Дрэнна ловіцца ёрш на прынады шэрага адцення, часта рэагуе на медзь. У некаторых выпадках адклікаецца на прынады, якія накопліваюць святло, а значыць іх лепш відаць на глыбіні.

 

ЯКАЯ ПРЫНАДА ЛЕПШАЯ?
Гэтае паўсядзённае пытанне на слыху рыбаловаў-аматараў. Лічыцца, што ў халодны час колер прынады павінен адпавядаць колеру самога дна, дзе збіраецеся лавіць. Тлумачыцца гэта тым, што з павелічэннем празрыстасці вады павышаецца і асцярожнасць рыбы. Вось чаму вытворцы імкнуцца рабіць прынады для складаных умоў надвор’я розных колераў.
Па-другое, насычанасць араматызатараў у халодны час павінна быць больш памеранай, чым пры лоўлі ў цёплай вадзе. У чым тут справа, лепш ведаюць іхтыёлагі. Але факт застаецца фактам: на летнія моцна пахучыя прынады рыба ў холад практычна не рэагуе. Больш таго – палохаецца, пакідае месца знаходжання.
Летам можна выкарыстоўваць прынады ў чыстым выглядзе з дабаўленнем матыля ці апары-
ша. Важную ролю адыгрывае і сам грунт, які змешваецца з усім гэтым “смакоццем”. У канчатковым выпадку ён з’яўляецца “разбаўленнем” паху, павелічэннем часу яе дзеяння, стварэннем прыцягваючай рыбу муці. Так што наяўнасць грунту, асабліва гліны, ніколі не пашкодзіць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть