Общество

ЗА МОЦНУЮ І КВІТНЕЮЧУЮ “БЕЛУЮ РУСЬ”

Невыпадкова месцам правядзення нарады з актывам раённай арганізацыі «Белая Русь» было выбрана ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Тут налічваецца найбольшая колькасць яе членаў – 55.

Удзельнікі мерапрыемства і госці, у іх ліку – намеснік старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі Юрый Пігараў і абласной – Васіль Лашч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, пазнаёміліся з прадпрыемствам падчас экскурсіі, якую правёў дырэктар Сяргей Карпец. Ён жа расказаў аб дасягненнеях у вытворчасці малочнай прадукцыі, ацаніць смак і якасць якой усе прысутныя змаглі падчас дэгустацыі.

Аб выніках работы раённай арганізацыі “Белая Русь” паведаміла яе старшыня Людміла Казадаева. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што зараз на Лунінеччыне актывістамі руху з’яўляюцца 510 чалавек. Пярвічныя арганізацыі шмат увагі надаюць рабоце з моладдзю, аказваюць дапамогу ветэранам, прымаюць удзел у суботніках, дзяржаўных святах, з’яўляюцца фундатарамі дабрачынных акцый. Сістэмна пабудавана работа на малочным заводзе, хлебазаводзе, станцыі Лунінец. Людміла Іванаўна акцэнтавала ўвагу на тым, што “Белая Русь” набывае размах, дзякуючы супрацоўніцтву з раённай выканачай уладай, раённымі арганізацыямі ГА “Беларускі саюз жанчын”, ветэранскімі і маладзёжнымі. Пакінулі свой след у сэрцах лунінчан акцыі “З любоўю да дзяцей”, “Мы – грамадзяне Беларусі”, “Пісьмо Прэзідэнту”, “Чысты бераг” і іншыя.

У далейшым раённая арганізацыя плануе надаць асаблівую ўвагу павелічэнню колькасці яе членаў. Тут ёсць рэзерв. Гэта – прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, будаўнічыя арганізацыі. З адзінаццаці сельвыканкамаў “пярвічка” пакуль ёсць толькі ў Дварэцкім, між тым 12 з 40 дэпутатаў раённага Савета маюць членскія білеты.

Аб тым, як наладжана работа “пярвічак” на ААТ “Лунінецкі малочны завод” і ў політэхнічным каледжы паведамілі Ларыса Карпец і Андрэй Баўкуновіч.

Сяргей Пігараў выказаў удзячнасць раённай арганізацыі за разуменне і садзейнічанне ў выбарчай кампаніі, задаволенасць работай “пярвічак” і тым, што ў ліку прыхільнікаў арганізацыі знаходзяцца кіраўнікі такіх буйных прадпрыемстваў, як РУВП “Граніт” і ААТ “Спецжалезабетон” Сцяпан Туравец і Васіль Басевіч. Сяргей Юр’евіч падрабязна спыніўся на рабоце грамадскіх прыёмных, якіх па краіне дзейнічае 162. Ён жа адзначыў, што стварэнні інстытута грамадскага кантролю з’яўляецца адной з важнейшых задач РГА “Белая Русь”.

Самыя актыўныя члены арганізацыі ўзнагароджаны граматамі і лістамі падзякі. А “пярвічка” малочнага завода – сцягам арганізацыі.

Прыемным падарункам для прысутных стала выступленне Ніны Ераміевіч з песнямі пра Беларусь.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть