Общество

За вопытам – у Лунінец

IMG_2131За вопытам – у Лунінец прыехалі намеснікі начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў Брэсцкай вобласці. Іх гасцінна прынялі ў актавай зале Цэнтра дзіцячай творчасці.

Адкрыў семінар першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Жук, які прадставіў калег і пазнаёміў з парадкам работы. Пасля чаго ўдзельнікі сустрэчы ажыццявілі своеасаблівую “экскурсію” па Лунінецкім раёне, праглядзеўшы цікавы відэафільм пра буйныя прамысловыя прадпрыемствы, аграрны сектар і іншую інфраструктуру рэгіёна. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Раковіч расказаў аб узначальваемым ведамстве, максімальна ахапіўшы ўсе бакі дзейнасці: дашкольную, базавую і агульную сярэднюю адукацыю, падтрымку адораных дзетак, выхаваўчую, ідэалагічную і спартыўна-масавую работу, абарону правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, кадры і метадычнае забеспячэнне, стан матэрыяльна-тэхнічнай базы. З дакладам па тэме семінара “Сістэмны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах на павышаным узроўні” выступіла намеснік начальніка РАА Наталля Цяльпук. Якое метадычнае аснашчэнне маюць педагогі раёна, расказала загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Богдан.

Упэўніцца ў словах лунінецкіх калег госці змаглі, калі наведалі ўстановы адукацыі. У Мікашэвіцкай гімназіі імя Уладзіслава Нядзведскага ўзялі на заметку, як настаўнікі развіваюць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці вучняў ва ўмовах прафілізацыі навучання. Сваімі меркаваннямі падзялілася намеснік дырэктара Алена Вабішчэвіч. Арыгінальнасцю вызначыліся самапрэзентацыя і творчая лабараторыя ў Багданаўскай СШ, якія падрыхтавалі мясцовыя выкладчыкі: біялогіі — Ганна Кашкевіч і хіміі — Людміла Антановіч. Іх кіраўнік Алена Ярмольчык звярнула ўвагу на матывацыю хлопчыкаў і дзяўчынак на розных узроўнях вывучэння школьнай праграмы. Удзельнікі семінара плённа папрацавалі і ў гімназіі г. Лунінца, дзе вывучылі пытанні пераемнасці ў адукацыйнай сістэме “ўрок—факультатыў”, дзейнасць з адоранымі выхаванцамі, павышэнне якасці ведаў праз даследаванні. Грунтоўныя выступленні тут падрыхтавалі адразу некалькі вопытных педагогаў — дырэктар Аляксандр Грушэўскі, кіраўнік навуковага таварыства “Зямляне” Ірына Грушэўская, настаўнікі: біялогіі — Галіна Сіманава, рускай мовы і літаратуры — Наталля Клімачова, фізікі і астраноміі — Эдуард Кунда, а таксама выпускніца элітнай установы Крысціна Неўдах.

Падводзячы вынікі, усе прыйшлі да высновы, што адным з безумоўных дасягненняў профільнага навучання з’яўляецца матывацыя вучняў у цэлым. Асноўным лозунгам адукацыйных устаноў па вывучэнню прадметаў на павышаным узроўні павінны стаць не “вучыць усіх усяму”, а “вучыць кожнага па яго здольнасцях і патрэбах”. Перспектывы ў дадзеным накірунку на Лунінеччыне ёсць, а, значыць, работа будзе працягнута.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть