КультураНовости районаОбщество

Загадчыкі клубных устаноў Лунінецкага раёна падзяліліся вопытам

23 сакавіка адбыўся семінар для загадчыкаў клубных устаноў ДзУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» на тэму «Культурна-дасугавая дзейнасць», які быў падрыхтаваны працаўнікамі ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр».

Перад пачаткам  семінару быў зроблены заезд  у Баравецкі сельскі клуб, дзе перад удзельнікамі семінару выступіла загадчык сельскім клубам Тамара Баброва. Яна паведала прысутным аб рабоце сваёй клубнай установы. Затым удзельнікі семінару з вялікім задавальненнем паглядзелі канцэртную праграму, якую прадставіў  фальклорны калектыў  «Бараўляначка».

Пасля чаго адбыўся пераезд у Язвінскі сельскі Дом культуры, на базе якога і прайшоў семінар.

Адкрыла семінар дырэктар ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» Таццяна Лівінец. Яна паведаміла прысутным аб фарміраванні станоўчага іміджа клубных арганізацый, адзначыла праблемы дзейнасці ўстаноў культуры ў сучасных умовах.

 У ходзе семінара быў разгледжаны шэраг пытанняў. Аб інавацыйных формах работы з насельніцтвам паведаміла загадчык Язвінскім СДК Жанна Лапаціна.Тэму фарміравання і папулярызацыі іміджу сваіх клубных устаноў раскрылі Алена Вайцяхоўская – загадчык Сінкевіцкім СДК, Лідзія Панкевіч – загадчык Чарабасаўскім СДК, Ірына Леўшыц – культарганізатар Лунінскага СДК. 

 Затым удзельнікі семінару наведалі хату-музей, дзе змаглі пазнаёміцца з бытам сялян канца 19 пачатку 20 стагоддзя. Таксама пабывалі ў пакоі «Галерэя  мастацтваў», дзе былі прадстаўлены работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленыя рукамі ўдзельнікаў клубных фарміраванняў Язвінскага СДК.

Вынікі семінару падвяла намеснік дырэктара ДзУК «Лунінецкі РОМЦ», якая выказала падзяку ўсім, хто прыняў удзел у семінары, падзяліўся вопытам сваёй работы. Выказала надзею на тое, што  семінар атрымаўся прадуктыўным і дынамічным, прынёс вялікі станоўчы зарад  яго ўдзельнікам, бо натхненне і пазітыў з’яўляюцца вялікай падмогай для падтрымання матывацыі ў працы.

Ірына Лецка, метадыст РАМЦ

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть