Заклапочанасць жыхароў шматпавярхоўкі
Общество

Заклапочанасць жыхароў шматпавярхоўкі

izobrazhenie-146

– Дапамажыце ўстанавіць агараджальныя поручні ў падвальныя памяшканні, – з такой просьбай ад імя жыхароў звярнуўся ў рэдакцыю газеты старшы па доме №105а па вуліцы Чырвоная ў Лунінцы Пётр Дамашэвіч.

Гэта адзіная шматпавярхоўка ў горадзе, дзе адсутнічаюць названыя прыстасаванні. У чым пераканаўся Пётр Іванавіч, зрабіўшы агляд іншых у райцэнтры:

– Гэта ж пагражае бяспецы людзей. Ужо былі выпадкі, калі ў гэтую “яміну” траплялі дзеці. Але пакуль цяжкіх траўмаў зафіксавана не было. Дык няўжо трэба чакаць трагедыі, каб справа зрушылася з месца?

Да бяды тут і сапраўды – рукой падаць. Зараз стаў кароткім дзень, дзеці ў цёмны час вяртаюцца са школы, могуць і не заўважыць спуск у падвал. А калі яго яшчэ і снегам прысыпле…

Па словах старшага па доме, ён звяртаўся да начальніка ЖЭСа Аляксандра Канановіча і начальніка Лунінецкай ЖКГ Георгія Шпакоўскага, аднак іх абяцанні зрабіць бяспечнымі спускі ў падвальныя памяшканні, так і засталіся абяцаннямі…

Пётр Іванавіч спадзяецца, што з дапамогай раённай газеты яго голас будзе пачуты, і каля пад’ездаў іх дома нябяспечных зон не застанецца.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть