Общество

ЗАКЛІКАЕМ ПАДТРЫМАЦЬ ІНІЦЫЯТЫВУ!

Калектыў ААТ “Лунінецкі малочны завод” стаў ініцыятарам добрай справы.

Напярэдадні Дня Незалежнасці краіны і ў гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аб’яўлена акцыя па збору сродкаў на аднаўленне, рэканструкцыю і добраўпарадкаванне помнікаў і абеліскаў загінуўшым воінам і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. На заводзе з разуменнем аднесліся да высакароднага мерапрыемства: работнікі і спецыялісты не адмовіліся папоўніць агульную скарбонку ўласнымі грашыма, якіх ужо сабралі больш як 500 тысяч рублёў. Збор сродкаў працягваецца. Выказваем спадзяванне, што акцыю падтрымаюць і іншыя калектывы.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть