Общество

Запіс, памяць, гонар, гісторыя…

Урачыстасць, прысвечаная 100-гадоваму юбілею органаў ЗАГС, адбылася на мінулым тыдні ў ГДК. Святочную атмасферу яе ўдзельнікі адчувалі яшчэ ў фае, дзе размясцілася тэматычная фотавыстава і ігралі юныя музыканты з дзіцячай школы мастацтваў г. Лунінца.

Акрамя прыгожых стэндаў, парадавала выстава малюнкаў выхаванцаў мастацкага аддзялення ДШМ – Ані Клімчук, Олі Даніловіч, Дашы Чарнавокай, Ані Яскевіч, Вікі Савіч, Юлі Шабан і Мікіты Раковіча. З гістарычнага экскурсу пачалі праграму вядучыя Таццяна Цяльпук і Андрэй Канапацкі. На пераемнасць пакаленняў, слаўныя традыцыі ветэранаў, якія годна працягваюць цяперашнія супрацоўнікі, звярнуў увагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч. Ён падзякаваў работнікам за іх адказнае выкананне прафесійных абавязкаў, якія, акрамя дакладнасці, скрупулёзнасці, патрабуюць чуласці і спагады. Галоўныя ўзнагароды раёна з рук Віктара Анатольевіча атрымалі начальнік аддзела ЗАГС Святлана Яроцкая і галоўны спецыяліст Наталля Богдан, кіраўнікі спраў сельвыканкамаў: Вулькаўскага – Галіна Нікалаевіч, Дзятлавіцкага – Жанна Стральчэня, Рэдзігераўскага – Дзіна Паўлоўская і Бастынкага – Галіна Брадніцкая.

З падарункамі і дыпломамі завітала на свята намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Яна Стэльмашук, якая заахвоціла прызёраў абласнога агляду-конкурсу “ЗАГС вачамі дзіцяці” – Аню Клімчук (заняла другое месца) і Мікіту Раковіча (трэцяе). Эстафету віншаванняў перанялі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Хоміч і начальнік аддзела ЗАГС Святлана Яроцкая. Шчымлівую нотку ў праграму ўнёс момант ушанавання ветэранаў. Сертыфікатамі адзначаны былыя супрацоўнікі (на здымку злева направа) Любоў Савіловіч (Лунінскі сельвыканкам), Кацярына Кацуба (Дзятлавіцкі), Ева Лукашэвіч (Лахвенскі), Тамара Сыцэвіч (г. Лунінец), Ларыса Цуба (Чучавіцкі),  Ларыса Казун (Дварэцкі). Аналагічныя падарункі перададуць Надзеі Багданец (Бастынскі), Надзеі Гурбановіч (Гарадоцкі), Алене Якушавай (Рэ-дзігераўскі) і Таццяне Шпакоўскай (г. Лунінец). Выступленні чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнасці, з якіх асабліва хочацца вылучыць старанні дзетак – з танцавальнага калектыву “Абіссаль” (мастацкі кіраўнік Валянціна Бадак) і ўзорнага камернага ансамбля “Канцэрціна” ДШМ (Вольга Белавус і Галіна Яскевіч).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть