Общество

ЗАПРАШАЕ “ГАСПАДАР”

Спраўдзілася даўняя мара жыхароў Залесся – адкрыўся новы магазін па продажу будаўнічых і гаспадарчых тавараў.

Сказаць, што зусім новы – няправільна. Калісьці ў быдынку каля пешаходнага маста на процілеглым баку ад чыгуначнага вакзала быў магазін па продажу тавараў паўсядзённага попыту для чыгуначнікаў. Аднак апошнія 10 год ён быў закрыты. І вось работнікі ДОРОРС станцыі Лунінец “удыхнулі” ў яго новае жыццё. За чатыры месяцы зрабілі капітальны рамонт, які, улічваючы абсталяванне, абышоўся ў 250 мільёнаў рублёў. І цяпер жыхарам Залесся не трэба далёка хадзіць, каб набыць будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, мыючыя сродкі, інвентар для садаводаў-агароднікаў. У асартыментным пераліку пераважае прадукцыя айчынных вытворцаў. Як сцвярджае загадчыца Ганна Бескаравайная, яна разам з калегамі Наталлей Камлычык і Яўгеніяй Чарнавокай пастараюцца зрабіць усё, каб кожны лунінчанін знайшоў у магазіне патрэбнае.

Ва ўрачыстым адкрыцці гандлёвай кропкі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Мазько, кіраўнік спраў Аляксандр Грамыка, начальнік аддзела эканомікі і прыватызацыі райвыканкама Уладзімір Кавалевіч, начальнік станцыі Лунінец Валерый Вярэніч, дырэктар ДОРОРСа станцыі Лунінец Анатоль Паўловіч. Каб гандаль быў паспяховым, магазін асвяціў айцец Сергій.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть