Общество
Зазелянее «летні кіпарыс»…
З года ў год Лунінеччына становіцца ўсё больш прыгожай і ўтульнай. У гэтым значная заслуга яе жыхароў. Кожны імкнецца, каб дамы і падворкі выглядалі чыстымі і дагледжанымі.
Але ёсць службы, чые калектывы дзень у дзень робяць наш родны край непаўторным. Адзін з іх – участак добраўпарадкавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яго спецыялісты заняты на розных аб’ектах. З асаблівым натхненнем будуць працаваць у дзень суботніка рабочыя зялёнага будаўніцтва Святлана ГАВЯЙНОВІЧ, Алёна ПАДГОРНАЯ і Алена ФІГУРЭНКА. А напярэдадні яны займаліся праполкай і разбіўкай кветкавых палос каля помніка авіятару Паўлу Сухому ў райцэнтры. Дзякуючы іх намаганням, тут цвітуць цюльпаны, а хутка зазелянее “летні кіпарыс” і застракацяць аксаміткі.