Збор — раздзельны, карысць — агульная
Общество

Збор — раздзельны, карысць — агульная

сбор мусораПраблема раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў даўно перайшла ў разрад стратэгічных для грамадства. За мяжой падобных пытанняў наогул не ўзнікае. Нашы ж людзі, на жаль, пакуль не прывучыліся збіраць бытавыя адходы па-асобку: у смеццеўборачную машыну накіроўваюцца разам паперы, шкло, пластык… Зрэдку можна ўбачыць, як такія рэчы адпраўляюцца ў спецыяльныя кантэйнеры, устаноўленыя ў дварах шматпавярховак. Чаму адбываецца менавіта так, каменціруе дырэктар КУШВП ЖКГ “Лунінецкая жыллёва-камунальная гаспадарка» Георгій ШПАКОЎСКІ.

—    Згадзіцеся, любой гаспадыні не складзе асаблівых цяжкасцей рассартаваць па кантэйнерах пластык, паперу і шкло. Вялікую ролю тут іграе свядомасць грамадзян. Нас жа не трэба прымушаць расчэсваць валасы, умывацца, чысціць зубы. Звычайныя дзеянні мы робім асэнсавана, разумеючы іх абавязковасць. Вось так і раздзельны збор цвёрдых бытавых адходаў павінен стаць нормай жыцця, добрай звычкай. Думаю, не выкліча перашкод выкінуць макулатуру ў скрынку з надпісам “Папера”, а не ў “Шкло”, як часам здараецца. Усё гэта сведчыць аб нашай культуры ў цэлым.

—    Якую карысць прынясе раздзельны збор?

—    Ён дазвяляе з мінімальнымі затратамі вярнуць былыя рэчы ў сферу вытворчасці, скараціць выкарыстанне першасных прыродных рэсурсаў, якія часта імпартуюцца па высокіх цэнах. Вынік — істотная эканамічная выгада. Больш таго, падобны збор станоўча ўплывае на экалогію рэгіёна. Толькі ўдумайцеся ў наступныя лічбы. Харчовыя адходы разлагаюцца каля 30 дзён, паперы: газетная — 13 месяцы, офісная — 2 гады, картонныя каробкі — на працягу квартала, гумавыя пакрышкі — 120-140 год, пластыкавыя бутэлькі — 180-200, шкло — больш за тысячагоддзе. І той факт, што ў кантэйнерах для раздзельнага збору трапляюцца нерассартаваныя адходы, дазваляе міжволі сцвярджаць: далёка не ўсе жыхары Лунінеччыны прасякліся “экалагічна чыстай” ідэяй.

—    Дзе ўстаноўлены спецыяльныя кантэйнеры?

—    У Лунінцы ў месцах грамадскага карыстання і на дваровых тэрыторыях, а таксама ў населеных пунктах раёна. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час землякі зоймуць актыўную пазіцыю ў рэалізацыі праграмы “Зварот з цвёрдымі бытавымі адходамі”, каб разам дапамагчы зэканоміць рэсурсы для вытворчасці самай рознай прадукцыі і паклапаціцца пра экалогію роднага краю.

Гутарыла Наталля ГРУДЗЬКО



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть