Общество

ЗДАРОВАЕ ХАРЧАВАННЕ: ЕСЦІ ЧАСТА, МАЛА І НЯСМАЧНА

Ці так гэта на самой справе, спрабавалі высветліць удзельнікі “круглага стала”, які прайшоў у рэдакцыі “ЛН”. Свае меркаванні па праблемах здаровага харчавання выказалі урач-эндакрынолаг Наталля КАШКЕВІЧ, загадчык гігіенічнага аддзела РЦГіЭ Людміла МАРОЗ, урач-валеолаг Жанна КУЛЕШ і галоўны педыятр раёна Валянціна ТРУХАНОВІЧ.

Чаму каварныя хваробы сэрца робяць інвалідамі зусім, здавалася б, маладых людзей? Як сталася, што цукровы дыябет – хваробу сталага пакалення – дыягнастуюць дзеткам? Чаму Беларусь мае сумнае лідэрства па колькасці анкалагічных захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту? Чым растлумачыць той факт, што пераважная колькасць юнакоў прызыўнога ўзросту церпіць ад атлусцення? І ці даступныя, урэшце, звычайнаму жыхару раёна прадукты здаровага харчавання?  

Гэта – пытанні, якое “падківае” нам паўсядзённасць. Адказы ж на іх (станоўчыя ці адмоўныя) у кожнага свае. Менавіта таму сёлета вырашана самую пільную ўвагу надаць правядзенню спецыяльнай акцыі па прапагандзе здаровага харчавання. Прынамсі, да яе прымеркаваны і праведзены “круглы стол”. А вось да якой высновы прыйшлі яго ўдзельнікі, даведаецеся з публікацыі ў наступным нумары “ЛН”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть