20 сакавіка ў раёне пройдзе акцыя «Усміхніся свайму здароўю»
Здоровье

20 сакавіка ў раёне пройдзе акцыя «Усміхніся свайму здароўю»

Цуды сучаснай стаматалогіі здзіўляюць. Яшчэ нядаўна пры поўнай страце зубоў нічога, акрамя здымных пратэзаў, немагчыма было і ўявіць, а сёння спецыялісты прапануюць імплантацыю, няздымнае пратэзаванне, беласнежную ўсмешку за дзве гадзіны. Але нават пры такой даступнасці і ўзроўні медыцынскага абслугоўвання ў гэтай сферы рэдкі беларус захоўвае ўсе зубы да старасці.

Якія ж памылкі часцей за ўсё прыводзяць да праблем з імі і страты? Чаму не варта займацца «ямачным рамонтам», чысціць «па-хуткаму» і як мы «сціраем» эмаль жвачкамі і электрычнымі шчоткамі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дае ўрач-стаматолаг Галіна Баліцкая.
– Нягледзячы на багацце рэкламы, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема правільнай чысткі зубоў. Многія памятаюць пра тое, што рабіць гэта трэба два разы на дзень. А вось пра тое, калі лепш за ўсё займацца працэдурай, задумваюцца адзінкі. Распаўсюджаны адказ – раніца і вечар. Але важна разумець, што налёт пасля ежы становіцца агрэсіўным праз 20 хвілін пасля яе прыёму, таму правільным будзе чысціць зубы пасля сняданку і вячэры. У абедзенны час рекамендавана выкарыстанне спецыяльных ласьёнаў для паласкання. Празмернае захапленне зубной шчоткай можа спрыяць сціранню эмалі.
– Жвачка можа замяніць зубную шчотку?
– Гэта хутчэй дезадарыруемы сродак, але яна ніяк не ачышчае зубы. Больш таго, захапленне ёю не толькі не спрыяе здароўю, але і прыводзіць да сцірання зубоў. Яшчэ адзін вораг здаровай усмешкі – газіроўка. Любіце перакусіць колай з гамбургерам або булачкай? Чакайце праблем з эмаллю! Па разбуральнасці гэты дуэт не параўнаецца нават з кававым налётам на зубах.
– Значыць, дапамагчы справіцца з карыесам і іншымі праблемамі здольны толькі дарагія зубныя шчотка і паста?
– Па вялікім рахунку не мае значэння, якія яны ў вас. Важна, наколькі старанна вы чысціце зубы. Многія прывыклі рабіць гэта «па-хуткаму». Хаця нават самай прагрэсіўнай і дарагой электрычнай шчоткай варта карыстацца не менш за дзве хвіліны пры кожнай чыстцы, інакш праблем не пазбегнуць. Дарэчы, купляючы сабе электрашчотку, сіла націску якой больш інтэнсіўнаяя, чым у звычайных, многія дапускаюць самую распаўсюджаную памылку – няправільны падбор пасты. Белыя, абразіўныя сродкі гігіены траўміруюць эмаль. Тут падыдуць гелевыя пасты.
– У рэкламе рэгулярна даводзіцца чуць, што электрашчоткі вычышчаюць міжзубныя прамежкі. Ці так на самай справе?
– Не. Але менавіта ў гэтых зонах часцей за ўсё пачынаецца карыес, які доўгі час не відаць. Таму ўвечары абавязкова варта рабіць «флосінг», калі пры дапамозе зубной ніткі акуратна чысцяцца ўсе міжзубныя прамежкі, не траўміруючы дзясну.
– Даволі папулярна «галівудская ўсмешка». У пагоні за беласнежнасцю зубоў пацыенты выкарыстоўваюць працэдуру адбельвання. Наколькі яна бясшкодная?
– Важна разумець, што наогул адбельванне зубоў – гэта, так бы мовіць, заключны акорд. Жадаючыя займець такую ўсмешку часта забываюць, што «добра выфарбаваны фасад не ўратуе будынак з гнілым падмуркам». Падобная аналогія невыпадковая. Многія спрабуюць адбельваць зубы, не ўхіліўшы іншыя праблемы, з-за чаго агульная карціна толькі псуецца. Не варта займацца і «ямачным рамонтам». Не пакідайце пустуючыя месцы пасля выдалення зубоў. Трэба імкнуцца аднавіць увесь зубны рад, правільна даглядаць за ротавай поласцю і наведваць стаматолага не радзей раз угод.
20 сакавіка ў раёне пройдзе акцыя «Усміхніся свайму здароўю», у рамках якой адбудзецца «гарачая лінія». Кансультатыўную дапамогу з 10.00 да 12.00 акажуць урачы-стаматолагі па тэлефоне 3-07-18.
У ходзе мерапрыемства запланаваны візіты ў працоўныя, навучальныя калектывы з правядзеннем лекцый і распаўсюджваннем інфармацыйна-метадычнай літаратуры.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть