Здоровье

90-працэнтная АБАРОНА АД ГРЫПУ – вакцынацыя,

якая працягвае заставацца асноўным сродкам прафілактыкі захворвання ў многіх краінах. На гэтым засяроджвае ўвагу загадчыца паліклінікі Людміла ЕЛІЗАВА:
– Грып – цяжкая вірусная інфекцыя, ад якой церпяць людзі незалежна ад полу ці ўзросту. Самае небяспечнае, што яна дае найбольшую колькасць ускладненняў: пнеўманія, бранхіт, паражэнне сардэчна-сасудзістай і цэнтральнай нервовай сістэм, нырак. Менавіта яны з’яўляюцца непасрэднай прычынай лятальных зыходаў пасля перанесенага грыпу. 
Сезонны ўздым захворваемасці на грып і ВРІ сёлета чакаецца ў сярэдзіне студзеня 2013-га. Аптымальнымі тэрмінамі для імунізацыі з’яўляюцца кастрычнік-лістапад. 
У паліклініцы маецца ў наяўнасці вакцына двух відаў вытворчасці Кітай. Гэта – суспензіі для ўнутрымышачнага і падскурнага ўвядзення. Адна доза “Флюваксіна” каштуе для грамадзян РБ – 47.330 руб., для замежнікаў – 62.610 руб., “Грыполу плюс” – адпаведна 50.370 руб. і 65.650 руб. Аплата – у касе паліклінікі. Перад прышчэпкай неабходны агляд тэрапеўта (для дзяцей – педыятра).
За дзяржаўны кошт прышчэпліваюцца асобы, у якіх высокая рызыка развіцця ўскладненняў пасля захворваемасці на грып (з хранічнымі захворваннямі, часта і доўга хварэючыя дзеці старэйшыя за 6 месяцаў, падлеткі і людзі старэйшыя за 65 год, цяжарныя жанчыны). Вакцынацыю таксама пройдуць здаровыя дзеці з 3 да 16 год і асобы, якія ў сілу прафесійнай дзейнасці маюць вялікую рызыку захворвання на грып (медперсанал, работнікі ўстаноў адукацыі, сферы бытавога абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання, транспартных арганізацый і г.д.).
Абедзве вакцыны інактывіраваныя. Яны ўтрымліваюць вірусы, якія ўжо не могуць выклікаць захворванне. Пры гэтым арганізм здольны фарміраваць абарону. Пасля прышчэпкі імунітэт выпрацоўваецца праз 2-3 тыдні і захоўваецца да 9 месяцаў.
Настойліва рэкамендуем жыхарам раёна зрабіць прышчэпку супраць грыпу.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть