Здоровье

АБАРОНІМ СЯБЕ АД ПРАСТУДЫ!

З наступленнем халадоў павялічылася колькаць зваротаў у фармацэптычныя ўстановы. Свае парады загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №68 Ганна Андрэеўна РАЦЫК пачала з нагадвання:

– Грып – гэта вострая інфекцыя дыхальных шляхоў, якая выклікаецца вірусамі грыпу тыпу А і В. Заразіцца вельмі лёгка. Звычайна вірус прасякае ў арганізм праз слізістыя абалонкі поласці рота, носа ці вачэй. Калі хворы чыхае ці кашляе, вірусы могуць удыхнуць здаровыя людзі, якія знаходзяцца побач. Інфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам ці праз прадметы, якімі карыстаецца хворы. І тады ў чалавека пачынаюцца дрыжыкі, насмарк, кашаль, можа быць страта апетыту.

– Якія, на ваш погляд, асноўныя меры прафілактыкі грыпу?

– Самы надзейны спосаб – прышчэпка. Неабходна таксама выкарыстоўваць супрацьвірусныя лекавыя сродкі; пазбягаць вялікіх фізічных нагрузак; піць больш вадкасці – 15,5-2 літры ў суткі; насычаць ежу вітамінамі; цёпла апранацца.

– Наколькі эфектыўныя народныя сродкі ад прастуды і вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый?

– Такімі лічу цыбулю і часнок. Для прафілактыкі грыпу можна выкарыстаць водную настойку часнаку: 2-3 зубчыкі нарэзаць, заліць 50 мілілітрамі крутога кіпеню, настаяць 2 гадзіны, працадзіць, закапваць у нос па 2-3 кроплі 2-3 разы ў дзень. Маленькіх дзяцей можна засцерагчы ад інфекцыі, калі развесіць мяшочкі з здробненым часнаком па ўсім пакоі. Дапамагае і мядова-часночная кашыца: 1 чайную лыжку кашыцы часнаку змяшаць з такой жа колькасцю мёду. Прымаць перад сном, запіваючы цёплай вадой.

– Але ж непакоіць непрыемны пах часнаку…

– Каб пазбавіцца, палашчыце горла лімонным сокам, разведзеным з вадой. Таксама можна штораніцы парэзаць зубок часнаку на часткі, праглынуць іх па чарзе, як таблеткі, запіваючы вадой. Фітанцыды, якія ўтрымліваюцца ў часнаку, ужо ў «зародышы” заб’юць мікробы. І пра пах не трэба хвалявацца…

– А калі хваробы не ўдалося пазбегнуць?

– Каб не заражаць іншых, трэба карыстацца папяровымі носоўкамі, часцей мыць рукі, не чыхаць на навакольных. Трэба захоўваць пасцельны рэжым на працягу вострага перыяду хваробы і 2-3 дзён пасля нармалізацыі тэмпературы для аднаўлення сіл і зніжэння рызыкі магчымых ускладненняў. Неабходна праграваць нос і каляносавыя пазухі для зняцца закладзенасці і зніжэння рызыкі сінусітаў. Для прафілактыкі інфекцыйных захворванняў дыхальных шляхоў праводзьце інгаляцыі працёртымі цыбуляй ці часнаком. Нармалізаваць страваванне дапаможа малочна-раслінная дыета. Пры болях у горле старайцеся не курыць, засцерагайцеся скразнякоў. Пазбягайце прыёму занадта гарачых ці халодных ежы і піцця.

– Як зменшыць распаўсюджанасць грыпу?

– Хворы павінны знаходзіцца ў асобным пакоі ці выкарыстоўваць павязку – аднаразовую ці марлевую. Яму выдзяляюцца асобныя пасцельныя прынадлежнасці, посуд і сталовыя прыборы, аднаразовыя папяровыя сурвэткі. Не трэба дапускаць наведвальнікаў. Даглядаючы хворага, трэба апрануць маску, мыць рукі з мылам ці праціраць іх спіртаўтрымліваючай вадкасцю. Важна добра праветрываць не толькі пакой хворага, але і агульныя памяшканні. Пры паяўленні сімптомаў грыпу трэба тэлефанаваць у паліклініку.

– Яшчэ больш, чым уласнае самаадчуванне, непакоіць стан здароўя дзяцей.

– Будзьце асцярожныя, калі ў дзяцей назіраецца тэмпература, і як мага хутчэй звярніцеся за дапамогай да ўрача.

– Гавораць, што вірус грыпу выклікае пашкоджанне сценак сасудаў.

– Для іх умацавання неабходна прымаць аскарбінавую кіслату, якая ўтрымліваецца таксама ў сіропах расліннага паходжання айчыннага вытворцы РУП «Экзон”. Пасля перанесенага захворвання рэкамендуюцца полівітаміны. Спадзяюся, нашы парады будуць карыснымі. Калектыў аптэкі жадае усім здароўя.

Падрыхтавала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть