Здоровье

БЕРАЖЫ ЗРОК ЗМАЛКУ

16 верасня – Дзень здароўя школьніка

З дапамогай вачэй чалавек здольны ўспрымаць больш як 80 працэнтаў інфармацыі.
На вастрыню зроку ўплываюць спадчынная схільнасць, наяўнасць хвароб, характар харчавання, умовы працы і навакольнага асяроддзя. Яго зніжэнне ў дзяцей звязана з павелічэннем зрокавай нагрузкі, якая ў старшакласнікаў дасягае 10 і больш гадзін у суткі. Многія церпяць ад блізарукасці. Сярод дзяўчынак яна сустракаецца часцей як наступства іх большай стараннасці і лепшай паспявальнасці.
Апошнім часам сфармі-раваліся дадатковыя фактары рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў навучання. З аднаго боку, камп’ютары дапамагаюць вырашаць задачы, развіваюць каардынацыю, трэніруюць рэакцыю, пашыраюць круга-гляд, з другога – выклікаюць дрэнны зрок, алергію, галаўны боль, раздражнёнасць, парушэнне сну. Калі ў школе працягласць кантакту з імі рэгулюецца па часе ў залежнасці ад узросту, то ў хатніх умовах і клубах – практычна не нарміруецца.
У мэтах прафілактыкі парушэння зроку рэкамендуем:
пісьмовы стол пастаўце каля акна, каб святло падала злева;
забяспечце добрую асвятляльнасць у школе і дома;
не сядзіце перад тэлевізарам часцей, чым 4-5 разоў на тыдзень (бесперапынна каля экрана – не больш за 30-60 хвілін);
кожныя паўгадзіны адцягвайцеся ад камп’ютара, тэлевізара ці чытання, глядзіце ўдалечыню ці ненадоўга закрывайце вочы;
пасля прагляду тэлеві-зара ці работы на камп’ютары праветрыце памяшканне ці прагуляйцеся на свежым паветры;
сачыце за асанкай.
Захаванне і ўмацаванне здароўя школьнікаў можа быць дасягнута толькі пры сумесных намаганнях бацькоў, педагогаў, медработнікаў і саміх дзяцей.
Жанна КУЛЕШ, урач-валеолаг.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть