“БУДУЧАЕ БЕЗ ТЫТУНЮ!”
Пад такім дэвізам па ўсёй краіне праходзіць інфармацыйна-адукацыйная акцыя
«Беларусь супраць тытуню”. З гэтай нагоды ў рэдакцыі «ЛН” прайшоў «круглы
стол”, да ўдзелу ў якім запрасілі ўрача-нарколага раённай паліклінікі Алену
КАЧАНОВІЧ і загадчыцу аддзела гігіены РЦГіЭ Людмілу МАРОЗ.
Вядучая: Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь
знаходзіцца на 6-м месцы ў спісе самых краін-прыхільніц тытуню. Няўжо сітуацыя
настолькі сур’ёзная?
А.К.: Сумна канстатаваць, але аматарамі
цыгарэт з’яўляецца трэць дарослага насельніцтва. Гэта каля 2 мільёнаў актыўных
курыльшчыкаў, што склада 42,3 працэнта. Па статыстыцы шкодную звычку мае палова
мужчын. Сярод жанчын гэта лічба складае 16,3 працэнта. Штогод курэнне
становіцца прычынай смерці прыкладна 15,5 тысяч чалавек.
Л.М.: Трэба дадаць, што ад
хвароб, звязаных з курэннем, памірае больш людзей, чым ад СНІДу, алкагалізму,
аўтамабільных аварый, забойстваў, суіцыду і пажараў узятых разам.
Вяд.: У такім разе, курэнне – шкодная звычка ці залежнасць?
Л.М.: У чалавека, які не змог
своечасова спыніцца і адмовіцца ад цыгарэт, развіваецца залежнасць ад нікаціну.
Дзеянне розных атручваючых рэчываў, якія выдзяляюцца пры курэнні – тытунёвы дзёгаць,
нікацін, вокіс вугляроду, аміяк, сінільная кіслата, вокісы азоту і іншыя –
з’яўляюцца разбуральнымі для арганізма чалавека.
А.К.: Аднак, нельга сказаць, што
гэта праяўляецца імгненна. Наступствы курэння фарміруюцца паступова і
прыводзяць да розных захворванняў. Асабліва небяспечна гэта для дзяцей і
падлеткаў. І сумна, што жанчыны ў плане курэння імкліва даганяюць мужчын. Кожны
з нас неаднаразова бачыў дзяўчат з цыгарэтай, а іншы раз і маладыя матулі
«дымяць” у той час, калі вядуць за руку малыша ці вязуць яго ў калясцы. Аб якім
жа здаровым патомстве можа ісці размова? Тут выбар вельмі просты: здаровае
дзіцяці або цыгарэты.
Вяд.: Кажуць, што развітацца са шкоднай звычкай не так проста. Ці могуць у
гэтым аказаць дапамогу ў нашай паліклініцы?
А.К.: Несумненна. У нас ёсць
«Школа адмовы ад курэння”. Усе жадаючыя могуць прыйсці ў наркалагічны кабінет.
Заняткі праходзяць па пятніцах з 15 гадзін. Калі школа пачынала сваю работу, у
нас было толькі 6 чалавек. Зараз, іх значна больш. Зазначу, што для дасягнення
станоўчага выніку абавязковай умовай з’яўляецца жаданне курыльшчка развітацца
са шкоднай звычкай. Мы вывучаем прычыны, якія прымусілі стаць заложнікам
тытуню, эмацыянальны настрой пацыента і толькі пасля гэтага ў індывідуальным
парадку праводзім работу. І людзі абавязкова дабіваюцца пастаўленай мэты.
Вяд.: Сярод вашых «вучняў” ёсць падлеткі?
А.К.: Так. Наркалагічны кабінет
вядзе работу з 65 непаўналетнімі. У іх ліку не толькі тыя, што маюць тытунёвую
залежнасць, але і перыядычна ўжываюць алкаголь, галюцынагены, наркотыкі.
Дыягназ «сіндром залежнасці ад алкаголю” мае толькі адзін юнак, які
неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўных органаў.
Вяд.: На фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыку курэння накіраваны
шэраг нарматыўных дакументаў. Якія з іх найбольш важныя і дзейсныя?
Л.М.: Згодна з Палажэннем аб
дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароце і спажыванню тытунёвай сыравіны і
тытунёвых вырабаў і Пастанове Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №
28 ад 17.12. 2002г. «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя санітарныя
нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы”, забаронена курэнне тытунёвых вырабаў (за
выключэннем месцаў, што прызначаны для гэтых мэтаў) у медыцынскіх, а таксама ва
ўстановах,культуры, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю і бытавога
абслугоўвання, вакзалах, аэрапортах, падземных пераходах, станцыях метро, у
вагонах цягнікоў і г.д.
Вяд.: Але кажуць, што і за курэнне на вуліцы цяпер таксама можна зарабіць
штраф…
Л.М.: У нашым раёне ў якасці
тэрыторый, свабодных ад тытунёвага дыму, з’яўляюцца сквер на перакрыжаванні
вуліц Гагарына і Чырвоная ў Лунінцы і лесапарк у Мікашэвічах. У гэтых месцах
масавага знаходжання людзей размешчаны знакі аб забароне курэння.
– Між тым, здаецца, не ўсё
магчымае зроблена, каб зменшыць колькасць прыхільнікаў дымавой атруты.
Л.М.: Паляпшэнню сітуацыі, трэба
спадзявацца, будзе спрыяць зацверджаная летась Канцэпцыя рэалізацыі дзяржаўнай
палітыкі супрацьдзеянню спажывання тытуню на 2011-2015 гады і адпаведны
Комплексны план. Міністэрства аховы здароўя звярнулася ў Савет Міністраў з
ініцыятывай прыняцця адзінага прававога акта, які рэгламентуе грамадскія
адносіны ў вобласці абароны насельніцтва ад наступстваў спажывання тытуню і
ўздзеяння дыму. Гэта ініцыятыва знайшла падтрымку і зараз рыхтуюцца дакументы
для ўнясення распрацоўкі адпаведнага нарматыўнага акта ў план законапраектнай
дзейнасці на 2013 год.
Вяд.:Мы ўсе ў адказе за будучае нашых дзяцей і блізкіх, таму павінны
зрабіць усё магчымае, каб абараніць іх жыццё і здароўе ад згубнага ўплыву
тытуню. Гэта – у нашых сілах.
Падрыхтавала Алена ДАНІЛОВІЧ.