Здоровье

“ЧОРНЫЯ СПРАВЫ” белай гарэлкі…

Эксперыментальна даказана, што ў арганізме чалавека няма такіх органаў і тканак, што не паражаліся б алкаголем. 
Толькі 10 працэнтаў прынятага “на грудзі” выводзіцца з арганізма ў нязменным выглядзе. Астатнія 90 працэнтаў алкаголю, перш чым цалкам расча-піцца ў пячонцы, дастаткова павольна (з хуткасцю 0,1 на 1 кг масы цела ў гадзіну) цыркулююць разам з крывёй па ўсяму арганізму, учыняючы свае “чорныя справы”.
Пры ўжыванні алкаголю атручваюцца ўсе клеткі і паскараецца працэс старэння. Адразу ж паяўляюцца жар, пачырваненне твару, галавакружэнне, парушаецца каардынацыя рухаў. Замаруджваецца час рэакцыі, гэта значыць, узнікае затарможанасць, ускладняецца мова. Пагаршаюцца ўзаемаадносіны з навакольнымі (узнікаюць сваркі, скандалы, бойкі). Павышаецца рызыка ўзнікнення няшчасных выпадкаў і траўм, якія могуць прывесці не толькі да інваліднасці, але і заўчаснай смерці.
Працэс разбуральнага дзеяння алкаголю на арганізм доўгі час можа быць схаваны не толькі ад пабочнага вока, але і ад самога пітушчага. Да ўжывання алкаголю адносьцеся вельмі сур’ёзна. Любіце і беражыце сябе! 
Уладзімір СКІБА, урач-нарколаг філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть