Здоровье
ДОБРЫЯ ПАРАДЫ
15 верасня – Дзень здароўя школьнікаў і прафілактыкі парушэнняў зроку.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, дзеці пакутуюць рознымі хваробамі вачэй: блізарукасцю, дальназоркасцю, астыгматызмам, амбліяпіяй (“лянівае вока”).
Першы раз наведаць афтальмолага неабходна з першых дзён жыцця. Ранняя дыягностыка дапаможа не толькі выявіць захворванне, але і папярэдзіць магчымыя адхіленні ў развіцці дзіцяці.
Выкананне простых правілаў дазволіць пазбегнуць праблем са зрокам:
– нельга чытаць лежачы;
– у час заняткаў працоўнае месца павінна быць добра асветлена;
– кніжкі для дашкалят і вучняў малодшных класаў выбірайце толькі з вялікімі літарамі;
– падчас чытання рабіце перапынкі да 15 хвілін, уключаючы актыўныя гульні, гімнастыку для вачэй, прагулкі;
– вельмі карысна есць тварог, гавядзіну, кефір, моркву і вараную рыбу.
Людміла МАРОЗ, загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ.