Здоровье

ДЫЯГНАЗ, А НЕ ПРЫГАВОР

У Палацы культуры «Граніт” адбылася сустрэча са спецыялістамі-анколагамі, якую арганізавалі прадстаўнікі «Беларускай арганізацыі працуючых жанчын”.

Адкрыла мерапрыемства кіраўнік грамадскага руху Ірына Жыхар. Сталічнай жыхарцы, у якой двойчы з інтэрвалам амаль у 10 год дыягнаставалі рак, было што расказаць зямлячкам. Следам за ёй слова ўзяў кандыдат медыцынскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела па арганізацыі супрацьракавай барацьбы рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Аляксандр Скалыжэнка. Ён пазнаёміў з этымалогіяй захворвання, відамі злаякасных утварэнняў, большасць з якіх справакавана няправільным харчаваннем і курэннем. Прывёў спецыяліст і станоўчы прыклад: сёння 236 тысяч суайчыннікаў, прайшоўшы абследаванне, а потым і лячэнне ад рака, вярнуліся да паўнацэннага жыцця. Галоўнае – жаданне!

Пасля прагляду фільма «Споведзь курыльшчыка” гледачы наведалі фотавыставу Карнелія Консека «Крыніца жыцця і любові – сям’я”.

У гарадскую бібліятэку госці перадалі камплект спецыяльнай літаратуры.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть