Здоровье

ДЗЕЦЯМ – НІ ГЛЫТКА ПІВА!

14-15 снежня праводзіцца агульнарэспубліканская акцыя «Прафілактыка і Ты”.
Апошнім часам алкагалізм значна памала-дзеў. Калі раней сярод тых, хто стаіць на ўліку ў наркалагічным кабінеце, працэнт ва ўзроставай групе ад 18 да 31 года быў ніжэй, чым ад 32 да 45 і ад 46 да 60, то цяпер маладыя людзі «даганяюць” старэйшае пакаленне ў эстафеце пад назвай «алкагалізм”!
Увайшлі ў моду вечарынкі з півам. Нікога ўжо не здзіўляюць падлеткі, якія распіваюць лёгкае спіртное. Паўсюдна прадаюцца недарагія газіраваныя алкагольныя на-піткі, у якіх наяўнасць спірту маскіруецца фруктовым воцатам, што яшчэ больш спрыяе распаўсюджванню алкагалізму. Яны аблягчаюць і паскараюць пераход да моцных напіткаў. Падлеткі схільны разглядаць іх як «шыкарнае” дарослае пітво. Але такая выпіўка ўтрымлівае каля 9 працэнтаў алкаголю – у 2 разы больш, чым піва. У падлеткавым узросце любы алкаголь наносіць арганізму непапраўную шкоду. Ён дзейнічае найбольш груба, абавязкова закранаючы асабістыя якасці падлетка.
У большасці выпадкаў падлеткавы алкагалізм пачынаецца з сямейных застолляў. Дзіця просіць паспытаць «вясёлы” напітак. Яму легкадумна даюць піва ці салодкае віно. Дзіця прывучаецца да думкі, што спіртное – смачнае. Гэта і ёсць ключавы момант у адносінах да алкаголю! У падлеткавым узросце да станоўчага ўспрыняцця спіртнога дадаецца імкненне паходзіць на старэйшых. У паводзінах маладых лю-дзей выразна пачынаюць праслежвацца асаблівасці дамашняга ладу. Страх перад п’янствам у падлеткаў адсутнічае цалкам, як і вопыт ужывання спіртнога. А вось бравада перад равеснікамі прысутнічае па максімуму!
У час рэгулярных медыцынскіх аглядаў старшакласнікаў штогод выяўляю пэўную колькасць падлеткаў, якія схільныя да ўжывання алкаголю ва ўзросце не больш за 16 год. Дзіцячы і падлеткавы алкагалізм фарміруецца на працягу 2-3 год актыўнага ўжывання розных спіртных напіткаў, абсалютным лідарам сярод якіх з’яўляецца піва. Актыўная рэклама вялікай колькасці яго гатункаў прывяла да росту піўнога алкагалізму сярод маладых дзяўчын. Як наступства – незваротна цер-піць дзетародная функцыя жанчын. У выніку павялічваецца колькасць выпадкаў бясплоддзя і нараджэння дзяцей з анамаліямі развіцця.
Алкагалізм – гэта не звычка, а захворванне, таму да яго бывае схільнасць, як і ў выпадках з іншымі хваробамі. Няўмольная статыстыка сведчыць, што ў падлетка, чый бацька п’е, рызыка стаць алкаголікам павялічваецца ў 4 разы ў параўнанні з равеснікамі з непітушчых сем’яў.
Якімі б ні былі прычыны падлеткавага алкага-лізму, з гэтым захворваннем трэба змагацца тэрмінова, каб не страціць для грамадства паўнацэннага чалавека. Наша будучыня – гэта здаровыя дзеці!
Алена КАЧАНОВІЧ, урач-нарколаг. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть