Здоровье

ГАЛОЎНАЯ ЗБРОЯ — ІНФАРМАЦЫЯ

     Адбылося
пасяджэнне каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных
захворванняў.

     Пачалася
сустрэча з выступлення загадчыцы аддзела прафілактычнай дэзінфекцыі РЦГіЭ
Людмілы Кляўцэвіч, якая паведаміла, што колькасць ВІЧ-інфіцыраваных на
Лунінеччыне дасягнула 54 чалавек, прычым 7 выпадкаў зарэгістравана летась. У
эпідэмічны працэс уцягнута 9 населеных пунктаў на 6 адміністрацыйных
тэрыторыях.

     Асноўным
шляхам заражэння сёння з’яўляецца палавы, а не ін’екцыйнае ўвядзенне
наркатычных рэчываў, як было раней. Прыкра, што большасць захварэўшых (41
чалавек) – маладыя людзі ва ўзросце да 35 год. Летась зарэгістраваны выпадак
ВІЧ-інфекцыі ва ўзроставай групе 15-19 год.

     У
інфармацыйнай барацьбе са СНІДам дэрматавенеролаг ЦРБ Жанна Немец заклікала не
абмяжоўвацца толькі ВІЧ. Важна ўзнавіць інфармацыю аб венерычных захворваннях
на прафілактычных стэндах і ў лекцыйных матэрыялах, таму што праблема ёсць, і
аб ёй патрэбна памятаць, каб прадухіліць новыя выпадкі хваробы.

     У арганізацыях
аховы здароўя раёна ажыццяўляецца кантроль за правядзеннем мерапрыемстваў па
прафілактыцы ўнутрыбальнічнага распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі. Праведзены
канферэнцыі, семінарскія заняткі, вучоба з куратарамі.

     Актыўна
працуюць у Мікашэвіцкай ЖКГ, аб чым паведаміла спецыяліст Наталля Ярошчанка.
Набыты і ўстаноўлены ў месцах масавага скаплення грамадзян, а таксама
арганізацыях і прадпрыемствах інфармацыйныя стэнды, абнаўляюцца матэрыялы ў
гарадской і вясковых лазнях, у аптэках абсталяваны спецыяльныя вугалкі
«Прафілактыка ВІЧ/СНІД і ІППШ”, ёсць інфармацыя аб месцах правядзення
ананімнага абследавання на ВІЧ-інфекцыю. 
Вядзецца актыўная работа па праграме «Зачынены пад’езд”, у ходзе якой
поўнасцю зачынілі ўсе гарышчы. Аднак 100-працэнтнага закрыцця падвальных
памяшканняў камунальнікі пакуль дабіцца не могуць. Галоўны дзяржаўны санітарны
ўрач раёна   Аляксандр Дубініч заклікаў
вырашыць гэту праблему як мага хутчэй.                                                
                                                                                        

     З выступлення
оперупаўнаважанага групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС
Паўла Паўловіча удзельнікі каардынацыйнага савета даведаліся, што за 3 месяцы
2012 года выяўлена 8 злачынстваў па незаконнаму абароту наркотыкаў, 3 з якіх
адносяцца да асабліва цяжкіх – збыт наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Патрэбна сказаць, што і пакаранне за гэта прадугледжана адпаведнае – ад 8 да 13
год пазбаўлення свабоды. Акрамя таго пастаянна праводзіцца адпрацоўка месцаў
канцэнтрацыі непаўналетніх: дыскатэкі, камп’ютарныя клубы.

      Напрыканцы
сустрэчы галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна, намеснік старшыні
каардынацыйнага савета Аляксандр Дубініч агучыў рашэнне каардынацыйнага савета:
арганізаваць мэтанакіраваную работу аддзелам па выяўленню асоб, якія схільны да
ўжывання наркатычных сродкаў, выкарыстоўваць інавацыйныя падыходы пры
прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі сярод моладзі, развіваць валанцёрскі рух, праводзіць
акцыі па пытаннях прафілактыкі СНІДу, арганізаваць 100-працэнтнае закрыццё
дзвярэй падвальных памяшканняў, працягваць размяшчаць сродкі нагляднай
інфармацыі ў інтэрнатах, навучальных установах, прадпрыемствах і арганізацыях.

Жанна
МЕЛЯШКЕВІЧ.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть