Здоровье

ГУЛЯЕМ У ЛЕСЕ – І ПОМНІМ АБ НЕБЯСПЕЦЫ

З надыходам вясны, пры тэмпературы паветра больш як 5 градусаў, актывізуюцца кляшчы, якія адчуваюць пах чалавека ці жывёлы на адлегласці 10 метраў.

Праз укусы гэтай маленькай істоты, у галодным стане не больш як 3 міліметры ў даўжыню, з чатырма парамі ног, перадаюцца два захворванні: Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт. Летась на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 96 выпадкаў укусаў кляшчамі.

Для абароны ад заражэння інфекцыямі захоўвайце наступныя правілы: у лесе насіце адзенне, якое максімальна закрывае адкрытыя ўчасткі цела; выкарыстоўвайце адпалохваючыя сродкі, якія наносьце на адзенне ці скуру; праводзьце сама- і ўзаемаагляды праз кожныя 2 гадзіны знаходжання ў лесе і пасля выхаду з яго; на тэрыторыі дачных участкаў і агародаў праводзьце высечку непатрэбных кустоў і скошвайце траву; не дапускайце выпас коз у лясной зоне, здымайце з іх кляшчоў, ужывайце ў ежу толькі кіпячонае малако; пры першых прыкметах захворвання своечасова звяртайцеся за медыцынскай дапамогай.

Пры выяўленні кляшча, які прысасаўся, тэрміновы выдаліце яго. Скуру смажце спіртавым растворам (алеем, крэмам, тлустам). Праз 10-15 хвілін пятлёй моцнай ніткі ці пінцэтам выміце кляшча, месца ўкусу прыпаліце спіртавым растворам, акуратна вымыйце рукі. Звярніцеся да ўчастковага тэрапеўта ці інфекцыяніста, які прызначыць лячэнне.

Абараніць сябе ад трапляння крывасмокаў, значыць, – пазбегнуць хвароб, якія яны пераносяць.

Аляксандр ДУБІНІЧ, галоўны ўрач ДУ «Лунінецкі райЦГіЭ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть