Здоровье

ГУЛЯЙЦЕ З ДЗЕЦЬМІ на свежым паветры,

а таксама пазбягайце паездак у грамадскім транспарце і наведванняў месцаў, дзе адзначаецца вялікая скучанасць людзей (магазіны, рынкі, цырульні, кінатэатры і інш.). Святочныя мерапрыемствы з нованароджаным праводзьце па-за кватэрай (у рэстаране, кафэ, сталовай і інш.).
Гэтыя меры засцерагуць ад менінгакокавай інфекцыі, ад якой церпяць дзеці, асабліва першага году жыцця. Узбу-джальнік перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага здароваму ў час кашлю, пры размове ці пацалунку. Нават пры сучасным лячэнні смяротнасць дасягае 10-20 працэнтаў. Улічыўшы, што на Брэстчыне летась зарэгістраваны больш за 10 выпадкаў інфекцыі (адзін – з лятальным зыходам), просім бацькоў своечасова звяртацца за медыцынскай дапамогай пры паяўленні першых прыкмет захворвання.
Для інфекцыі характэрны востры пачатак, рэзкае пагаршэнне самаадчування, моцны боль у мышцах і суставах, шматразовая рвота, не звязаная з прыёмам ежы, паяўленне гемарагічнага сыпу ў форме зорачак, павышаная смага, дрыжанне канечнасцей, сутаргі, павышаная чуллівасць скурных покрываў, напружанае ці пачынаючае набухаць вялікае цемечка ў грудных дзяцей.
У выпадках, калі ваша дзіця захварэла, выклікайце ўрача ці хуткую дапамогу.
Ірына СОЦ, загадчык педыятрычнага аддзялення ЦРБ.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть